Перайсці да зместу

Старадарожскі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старадарожскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Старадарожскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Старадарожскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 222932, Мінская вобласць, г. Старыя Дарогі, вул. Пралетарская, 38[1]
Старшыня Дзмітрый Мікалаевіч Сасіновіч
Сайт staryedorogi.gov.by

Старадарожскі раённы выканаўчы камітэтвыканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Старадарожскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[2]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Старых Дарог, на вуліцы Пралетарскай, 38[1].

У структуру Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць[1]:

  • Упраўленне справамі (уключае групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці);
  • Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (размяшчаецца па вуліцы Савецкай, 24);
  • Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
  • Аддзел эканомікі;
  • Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (размяшчаецца па вуліцы Пралетарскай, 31);
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел землеўпарадкавання;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (размяшчаецца па вуліцы Пралетарскай, 31);
  • Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел унутраных спраў (размяшчаецца па вуліцы Першамайскай, 21);
  • Юрыдычны сектар;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Падраздзяленне па абароне дзяржаўных сакрэтаў;
  • Камісія па справах непаўналетніх.
  1. а б в Структура райисполкома (руск.). Стародорожский районный исполнительный комитет. Праверана 15 студзеня 2026.
  2. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
  3. У трех районов Минской области новые руководители (руск.). Мінская праўда (13 мая 2022). Праверана 15 студзеня 2026.
  • staryedorogi.gov.by — афіцыйны сайт Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта