Старыца (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Старыца, заказнік)
Старыца
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьБыхаўскі раён, Магілёўская вобласць
Плошча 2033 га
Дата заснавання 27 лютага 1997
physical
Старыца
Старыца
physical
Старыца
Старыца

Ста́рыца — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Заснаваны 27 лютага 1997[1] года для аховы спецыфічных поймавых ландшафтаў у даліне р. Дняпро. Плошча заказніка складае 2033 га. Прадстаўлены элементы значна пераўтворанай даліны — стромныя і пакатыя схілы, фрагменты тэрас, эолавых пагоркаў і град, старыцавых азёр, меандрыруючыя  (руск.) рэчышчы. Заказнік уключае 27 азёр серпападобнай формы і возера Старыца.

У флоры 308 відаў сасудзістых раслін, у т.л. ў Чырвонай кнізе вадзяны арэх плывучы. Растуць па-за межамі сваіх арэалаў вольха шэрая, вяз коркавы, уман звычайны. Шмат гаспадарна карысных відаў. У фаўне вялікая доля антрапаталерантных відаў, многа відаў птушак. У Чырвонай кнізе варакушка, з насякомых — жужалі рашэцісты і фіялетавы, пераліўніца вялікая.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]