Старыя Дарогі
Горад
Старыя Дарогі
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Стары́я Даро́гі[3] (трансліт.: Staryja Darohi) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Старадарожскага раёна. За 148 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіповічы. Праз горад праходзіць аўтадарога Бабруйск — Слуцк. Насельніцтва 10 468 чал. (2017)[2].
Афіцыйная гістарыяграфія прыпісвае гораду гісторыю суседняга мястэчка Старыя Дарогі, якое знаходзіцца за 2 км на ўсход ад горада. Але на аснове картаграфічнага матэрыялу можна сцвярджаць, што на тэрыторыі сучаснага горада да 1865 года не існавала паселішчаў [4]. Найверагодней, засяленне тэрыторыі пачалося каля 1896 года разам з будаўніцтвам чыгуначнай станцыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласці Слуцкага княства датуецца 1524 годам[5]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў.
Пад 1582 Дарогі згадваюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасцінцы. У 1612 мясцовасць перайшла да Радзівілаў. У сяр. XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласці. Станам на 1647 у мястэчку было 95 дамоў. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.
У кан. XVII ст. за 6 км на ўсход з’явілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі. У 1695—1744 гадах мясцовасць знаходзілася ў ліку Нойбургскіх маёнткаў. У 1791 мястэчка ўвайшо ў склад Случарэцкага павета[5].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 знаходзілася ва ўладанні Вітгенштэйнаў. У 1846 Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. Станам на 1886 тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэння Асіповічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 падоўжылі да Слуцка. Чыгункай на Асіповічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфарміравалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту. У 1897 у Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанерны заводы. У 1914 тут адкрылася народнае вучылішча.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 Старыя Дарогі займалі нямецкія войскі. З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 вёску кантралявалі польскія войскі. У 1921 Старыя Дарогі сталі цэнтрам Новадарожскай воласці, 17 ліпеня 1924 — Старадарожскага раёна Слуцкай акругі (25 снежня 1962—30 ліпеня 1966 уваходзілі ў склад Слуцкага раёна). З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 вёска знаходзілася ў Бабруйскай акрузе. 3 ліпеня 1925 Старыя Дарогі зноў атрымалі статус мястэчка. Станам на 1933 тут працавалі электрастанцыя, лесапільня «Пралетарый» і цагельня. 20 лютага 1938 Старыя Дарогі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці, а 27 верасня таго ж года атрымалі статус горада. У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
28 красавіка 1996 Старыя Дарогі атрымалі гарадскі герб. 10 ліпеня 2001 у месце адкрыўся Палац культуры. 24 лістапада 2007 на тэрыторыі прыватнага музея адбылося ўрачыстае адрыццё першага ў Беларусі помніка ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1886 — 271 чал.[7]; 1897 — больш за 2 тыс. чал.[8]
- XX стагоддзе: 1917 — 1 996 чал.; 1926 — 1,8 тыс. чал.; 1933 — 2,3 тыс. чал.; 1939 — 4,2 тыс. чал.; 1991 — 11,5 тыс. чал.[9]; 1994 — 11,6 тыс. чал.; 2000 — 11 813 чал.[10]
- XXI стагоддзе: 2001 — 12,1тыс. чал.[7]; 2006 — 11,4 тыс. чал.; 2009 — 11,1 тыс. чал.; 2016 — 10 425 чал.[11]; 2017 — 10 468 чал.[2]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе прадпрыемства харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «На ростанях».
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны драматычны тэатр, Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей. Дзейнічае прыватны музей Анатоля Белага (гл. Старадарожскі мастацкі музей).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У Старых Дарогах працуюць 3 сярэднія школы, гімназія, спартыўная школа, школа мастацтваў, дзіцячы дом, 6 дашкольных устаноў.
Медыцына
[правіць | правіць зыходнік]Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Спыніцца можна ў гасцініцы «На ростанях»[12].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Свята-Мікалаеўская царква (2019)
- Воданапорная вежа (пач XX ст.)
- Лядоўня (2-я пал. ХІХ)
- Могілкі яўрэйскія
- Паштовая станцыя (2-я пал. ХІХ ст.)
- Чыгуначная гаспадарчая пабудова (пач. XX ст.)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]У 1920-я ў Старых Дарогах існавалі царква, касцёл, сінагога і некалькі малітоўных дамоў[13].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Паштовая станцыя
-
Музей Анатоля Белага
-
Старая воданапорная вежа
-
Лядоўня
-
Чыгуначныя кашары
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Яўхімавіч Белы (1939—2011) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў Старых Дарогах (цяпер Старадарожскі мастацкі музей).
- Кацярына Віктараўна Вандар’ева (нар. 1991) — беларуская спартсменка (кікбоксінг, тайскі бокс).
- Анатоль Анісімавіч Кацнэльсон (1904—1977) — генерал-маёр Савецкай арміі.
- Альберт Аляксеевіч Міхайлаў (1947—2010) — беларускі паэт.
- Алесь Усеня
- Элеанора Іванаўна Валіцкая (1928—2019) — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Віктар Пятровіч Анікеенка (нар. 1951) — беларускі палітык.
- Кацярына Анатольеўна Барысевіч (нар. 1984) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная.
- Сцяпан Артуравіч Захаркевіч (нар. 1978) — беларускі гісторык, этнолаг.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Трехверстовая карта. Лист XVII-7 Глуск, Бобруйск, Щедрино, Паричи
- ↑ а б Насевіч В. Старыя Дарогі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 630. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Таццяна Гусева. Угодкі Слуцкага збройнага чына святкавалі паасобку // «Салідарнасць», 26 лістапада 2007.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Старыя Дарогі // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ↑ Старые Дороги // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Алена Калешка, Вячаслаў Насевіч. Старыя Дарогі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 413.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Старые Дороги // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ Іна Соркіна. Праблемы мястэчак Беларусі на старонках часопіса «Наш Край» (другая палова 1920-х гадоў) // Гістарычны Альманах. Том 10, 2004.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Л. Старыя Дарогі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Старадарожскія дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 156. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Старые Дороги // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Старадарожскага р-на / Уклад.: А. І. Валахановіч, К. І. Дамарад; Рэдкал.: А. І. Валахановіч, А. І. Галота і інш. — Мн.: Вышэйшая школа, 1998. — 366 c.: іл. — ISBN 985-06-0251-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Насевіч В. Старыя Дарогі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 630. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Мікіцінскі У. Дванаццаць дзён краязнаўчага вандравання: м. Старыя Дарогі // «Наш край» № 3 (42), 1929.
- Stare-Dorohi // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 235.
- Ліст карты N-35-105. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старыя Дарогі
- Геаграфічныя звесткі па тэме Старыя Дарогі на OpenStreetMap
- Прагноз надвор’я ў г. Старыя Дарогі Архівавана 8 сакавіка 2016.
- г. Старыя Дарогі на Radzima.org
- Старыя Дарогі на сайце Глобус Беларусі (руск.)