Стары Жадзен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стары Жадзен
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 16124 га
physical
Стары Жадзен
Стары Жадзен
physical
Стары Жадзен
Стары Жадзен

Стары Жадзен — рэспубліканскі водна-балотны заказнік, які змяшчаецца на поўдні Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Стары Жадзен з'яўляецца ТВП міжнароднай значнасці. ТВП-утвараючы від — вялікі арлец (Aquila clanga)[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Леса-балотны комплекс, ядро якога складаюць балоты Стары Жадзен і Вялікае, раздзеленыя паміж сабой пакатай градой. Найбольш характэрнымі ландшафтамі тут з'яўляюцца верхавыя і пераходныя балоты, а таксама хваёвыя лясы[2].

Лясная расліннасць прадстаўлена шырокім спектрам супольніцтваў ад лішайнікавых хвойнікаў на старажытных эолавых дзюнах да чарнічных бярэзнікаў па іх падножжах і касачовых ольсаў па міжградавых паніжэннях[2].

Флора[правіць | правіць зыходнік]

Сярод рэдкіх раслін на тэрыторыі заказніка можна назваць такія віды, як асака прамая (Carex elata) і валасістаплодная (Carex lasiocarpa), рададэндран жоўты (Rhododendron luteum), плюшчай малы (Sparganium minor), танканог вялікі (Koeleria grandis), маннік складчаты (Glyceria plicata), вярба чарнічная (Salix myrtilloides), вярба лапландская (Salix lapponum), плывунец малы (Utricularia minor), плывунец прамежкавы (Utricularia intermedia), асака балоталюбівая (Carex heleonastes), сон лугавы (Pulsatilla pratensis), фіялка багнавая (Viola uliginosa), журавіны дробнаплодныя (Oxyccocus microcarpus) і іншыя[2].

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Арнітафаўна[правіць | правіць зыходнік]

На ТВП адзначана 12 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Тэрыторыя мае значэнне для захавання некалькіх пар вялікага арляца (Aquila clanga). Акрамя таго тут адзначаны яшчэ некалькі глабальна пагражаемых відаў, у тым ліку грыцук вялікі (Limosa limosa) і вялікі кулон (Numenius arquata)[2].

Рукакрылыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе на тэрыторыі заказніка былі знойдзены некалькі цяжарных самак гіганцкай вячэрніцы (Nyctalus lasiopterus). Раней гэтыя лятучыя мышы адзначаліся ў Беларусі толькі ў 1930 годзе[3]. Акрамя гэтага ў Старым Жадзене пражываюць яшчэ 9 відаў рукакрылых, у тым ліку еўрапейская шыракавушка (Barbastella barbastellus), начніца Натэрэра (Myotis nattereri), кажанок паўночны (Eptesicus nilssonii) і начніца Бранта (Myotis brandtii)[3].

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярод іншых відаў жывёл варта адзначыць такіх, як бабёр еўрапейскі (Castor fiber), выдра (Lutra lutra), Dryomis nitedula, рысь звычайная (Lynx lynx), трытон грабеньчаты (Triturus cristatus), Emys orbicularus, мядзянка (Coronella austriaca)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарбы прыроды Беларусi. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Дамброўскі В. Ч., Максіменкаў М. В., Скуратовіч А. М., Навіцкі Р. В.).
  • Созинов О. В., Груммо Д. Г., Зеленкевич Н. А., Цвирко Р. В., Жилинский Д. Ю., Броска Т. В. Редкие и исчезающие виды цветковых растений заказника «Старый жадень» // Красная книга Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы: материалы международной научной конференции, Витебск, 13-15 декабря 2011 г. — Витебск., 2011 г. — с. 7-9.
  • Фиторазнообразие и оценка современного состояния экосистем республиканского заказника «Старый Жаден» / О. В. Созинов, Д. Г. Груммо, Н. А. Зеленкевич // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 5, Эканоміка. Сацыялогія. Біялогія : навуковы часопіс. ― 2012. ― № 2. ― С. 111―119.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]