Стары Крывец
Сяло
|
Стары Крывец[2] (руск.: Старый Кривец) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Драўляная Троіцкая царква была ўзведзена ў канцы XVIII ст.
Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. У сакавіку 1917 года створаны Навазыбкаўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тэрыторыя акупавана германскімі войскамі з сакавіка/красавіка 1918 года, а ў снежні 1918 занята Чырвонай Арміяй. 1 студзеня 1919 года пастановай І з’езда КП(б) Беларусі разам з часткай Чарнігаўскай губерні Навазыбкаўскі павет уключаўся ў Беларускую ССР, але I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, не ўхваліў гэта рашэнне.
Да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго ў Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.
Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.
У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Старакрывецкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Галадзед (1894—1937) — беларускі савецкі палітычны дзеяч.