Стары Свержань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Стары Свержань
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
232
Насельніцтва
548 чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Аўтамабільны код
5
Стары Свержань на карце Беларусі ±
Стары Свержань (Беларусь)
Стары Свержань
Стары Свержань (Мінская вобласць)
Стары Свержань

Стары́ Све́ржань[1] (трансліт.: Stary Svieržań, руск.: Старый Свержень) — аграгарадок у Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. З 24 снежня 2011 года з’яўляецца цэнтрам Старасвержанскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Стоўбцы, за 81 км ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Стоўбцы[2]. Каля аграгарадка пралягае аўтамабільная дарога Р2 і працякае рака Залужка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Двор Свержань (старабел.: Свержно) у Новагародскім павеце быў цэнтрам павета ў другой палове XV стагоддзя. Побач да канца XVI стагоддзя існаваў замак.

Назву двор атрымаў ад ракі Свержанкі, што побач. Каля двара існавала вёска Свержань, якая пазней стала сучасным Старым Свержанем. Мястэчка Свержань (з XVIII стагоддзя — Новы Свержань) сфармавалася пазней, у сярэдзіне XVI стагоддзя, за 3 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе Нёмана.

Першы ўспамін Свержаня адносіцца да 1428 года, калі вялікі князь Вітаўт падараваў яго, разам з іншымі дварамі павету жонцы Юліяніі[3]. Пры вялікім князю Казіміры двор належаў князю Андрэю Мажайскаму, потым пэўны час належаў вялікаму князю Аляксандру, а ў 1495 годзе — маршалку літоўскаму Яну Літавору Храптовічу. У 1568 годзе ўладальніца Ганна Осцікава Любецкая прадала частку двара і замка Астафію Валовічу.

У 2009 годзе Стары Свержань быў перададзены з Навасвержанскага сельсавета ў склад Залужскага сельсавета[4], які ў 2011 годзе быў перайменаваны ў Старасвержанскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2001 год — 610 жыхароў, 261 двор[2].
  • 2009 год — 550 жыхароў.
  • 2013 год — 548 жыхароў.

Прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

СВК «Агранёманскі» — валаўтвараючае прадпрыемства ў раёне па вытворчасці зерня і цукровага бурака.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Былая царква ў 1900 годзе

Старасвержанская царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пабудавана на месцы страчанага ў 1989 годзе храма другой паловы XVIII стагоддзя[5]. Каля царквы размешчаны валун, на якім выдзеўбаны надпіс «Старая Свержень, 1482» — дата першай згадкі мястэчка ў летапісах[6][7].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Стары́ Све́ржан, Стары́ Све́ржынь
  2. 2,0 2,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
  3. Любавский, М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута: исторические очерки / Матвея Любавского. — М.: Университетская типография, 1892. — [2], VI, VIII, 884, C с. — С. 127—128.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30.10.2009 № 219 «Об изменении административно-территориального устройства Минской области»
  5. Стары Свержань на сайце Radzima.org
  6. Церковь Рождества Пресвятой Богородицы (руск.) 
  7. Стары Свержань на сайце Radzima.org

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стары Свержань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — С. 164.
  • Шаблюк В. Замак у Свержні // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2. — Мн., 2002. ISBN 985-08-0515-3. С. 27—31.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 20. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.) 
  • Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]