Перайсці да зместу

Стары Улас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стары Улас
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі
Псеўданімы Стары Ўлас, Стары Ўляс, Свой, Stary Ŭłas і Стары Улас
Дата нараджэння 10 (22) сакавіка 1865
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1939(1939-09-30) (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, паэт, ляснік
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Стары́ Ула́с[1], сапраўднае імя Уладзіслаў Пятровіч Сівы-Сівіцкі[1] (лацінкай: Stary Ŭłas[2]; 10 (22) сакавіка 1865, Валожын, Віленская губерня30 верасня 1939(1939-09-30), Шашэльгішкі, Віленская зямля) — беларускі паэт, публіцыст, этнограф.

Дом у Валожыне, дзе жыў Стары Улас.

З каталіцкай сям’і валожынскіх сялян Пятра і Людвікі[3]. Бацька служыў кухарам у графа Міхала Тышкевіча.

Асірацеў у 9 гадоў, быў узяты пад апеку цёткай Юзэфай Амяльянскай. У больш дарослым узросце пайшоў працаваць памочнікам кухара да графа Тышкевіча, пазней стаў кухарам. Сістэмнай асветы не атрымаў, пісьменнасці яго навучыў выпускнік Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі Зяновіч, чалавек ліберальна-дэмакратычных поглядаў[4]. Авалодаў рускай і польскай граматай, пісаў па-беларуску лацінкай[3]. З 1909 года пачаў друкавацца ў «Нашай Ніве».

Ва ўзросце каля 20 гадоў Стары Улас быў аб’ездчыкам, потым ляснічым у графа Тышкевіча (да пачатку Першай сусветнай вайны). Жонка Антаніна з Вайцяхоўскіх, у пары было 8 дзяцей (4 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі)[3]. У сваім валожынскім доме адкрыў беларускамоўную школу. У 1914 годзе паводле службы быў пераведзены ў Варняны Вілейскага павета (цяпер Астравецкі раён). Пазней пераехаў з сям’ёй у Вільню. У 1920 годзе пераехаў у вёску Сужаны на Віленшчыне, дзе працаваў у маёнтку ляснічым. У 1922 годзе гэтыя землі афіцыйна адышлі да Польшчы. У 1934 годзе пераехаў у суседнія з Сужанамі Шашэльгішкі, дзе атрымаў зямлю ад Тышкевіча за доўгую службу, займаўся земляробствам. Памёр ад запалення лёгкіх[3] у Шашэльгішках[4]. Пахаваны на могілках у Сужанах[3][5].

Дэбютаваў вершамі ў 1909 годзе ў «Нашай Ніве». Змяшчаў свае вершы і вершаваныя апавяданні ў беларускіх дарэвалюцыйных і заходнебеларускіх календарах. Выступаў і як публіцыст. Рабіў вершаваныя апрацоўкі народных легенд і паданняў. Аўтар парадыйна-сатырычнага апавядання «Тры злодзеі» (1912), паэмы «Год беларуса» (1911[6] ці 1910[1]). На творчасці адчуваецца ўплыў фальклорных традыцый[6].

Шэраг вершаў надрукаваны ў «Анталогіі беларускай паэзіі» (1961), зборніку «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1969). Выйшла кніга вершаў і публіцыстыкі «Год беларуса» (1990). Рукапісы захоўваюцца ў архівах Беларусі, Літвы, Польшчы[1].

На доме ў Валожыне, дзе жыў Стары Улас, размешчана памятная дошка[7].

  1. 1 2 3 4 БелЭн 2002.
  2. Apawiedańnia i lehiendy wieršam (1914)/Hod biełarusa — Вікікрыніцы . be.wikisource.org. Праверана 12 снежня 2025.
  3. 1 2 3 4 5 Год беларуса: Вершы. Вершаваныя апавяданні. Публіцыстыка / Уклад., падрыхт. тэкстаў, уступ. арт. і камент. В. Рагойшы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 174 с. ISBN 5-340-00529-1.
  4. 1 2 Беларускія пісьменнікі 1995, с. 416.
  5. Магіла Старога Уласа. www.facebook.com. Праверана 22 студзеня 2024.
  6. 1 2 Беларусь 1995.
  7. Беларускія пісьменнікі 1995, с. 417.