Перайсці да зместу

Стары Чартарыйск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Стары Чартарыйск
укр.: Старий Чорторийськ
51°13′27″ пн. ш. 25°52′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Валынская
Раён Манэвыцкі
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1100
Плошча 2,55 км²
Вышыня цэнтра 166 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 1410 чалавек (2024)
Шчыльнасць 717,25 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 3376
Паштовы індэкс 44636
Аўтамабільны код AC / 03
КААТУУ 0723686601
gska2.rada.gov.ua:7777/p…
Стары Чартарыйск (Украіна)
Стары Чартарыйск
Стары Чартарыйск
Стары Чартарыйск (Валынская вобласць)
Стары Чартарыйск
Стары Чартарыйск

Стары Чартарыйск[1] (укр.: Старий Чорторийськ) — вёска ў Манэвыцкім раёне Валынскай вобласці Украіны. Размешчаны на р. Стыр.

Чартарыйск вядомы з 1100 года, належаў да Кіеўскага, з сярэдзіны 12 ст. — Валынскага, пасля Галіцка-Валынскага, з 13 ст. — Пінскага княстваў. У сярэдзіне 14 ст. Валынь з Чартарыйскам падпарадкаваў князь Любарт. У ходзе барацьбы за Валынь паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай яна неаднаразова пераходзіла з рук у рукі, але засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. 3 канца 14 ст. вядомы мясцовыя князі — галіна Альгердавічаў, уладальнікі Чартарыйска, якія ад назвы горада ўзялі прозвішча Чартарыйскія (першым з іх валодаў горадам Канстанцін Альгердавіч)[2].

Руіны замка Чартарыйскіх. 1897

Пасля адміністрацына-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг. у складзе Луцкага павета Валынскага ваяводства, з 1791 года ў 1-м Уладзімірскім павеце. Юрый Міхайлавіч Чартарыйскі прыкладна ў 1601 годзе прадаў Чартарыйск (Стары і Новы) з замкам  (польск.) і ваколічнымі вёскамі Яну Дамінікавічу Пацу, ваяводу менскаму. Пасля яго смерці ў 1610 годзе Чартарыйскам валодаў яго сын Ян Казімір, які адмовіўся ад гэтага маёнтка на карысць магнатаў Ляшчынскіх. Чартарыйск належаў Рафалу Ляшчынскаму (памёр 1636), яго сыну Андрэю (памёр у 1651) і ўнуку Самуэлю (памёр у 1676). У 1639 годзе Андрэй Ляшчынскі збудаваў касцёл дамініканцаў  (руск.)[2].

У 1677 годзе Рафал Вацлаў і Багуслаў Ляшчынскія прадалі Чартарыйск князю Дзмітрыю Юрыю Вішнявецкаму. Пасля яго смерці ў 1682 годзе Чартарыйск перайшоў да яго брата Канстанціна (памёр у 1686), потым — да сына апошняга Януша Антонія (памёр у 1741). Пасля гэтага Чартарыйск адышоў да яго дачкі Францішкі Уршулі Радзівіл, жонцы М. К. Радзівіла Рыбанькі, якая нарадзілася ў Чартарыйску. Наступным уладальнікам Чартарыйска быў іх сын К. С. Радзівіл Пане Каханку[2].

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай ў 1793 годзе ўвайшоў у склад Расійскай імперыі[2].

За ўдзел Фёдара Паца ў паўстанні 1830—1831 гг. яго маёмасць была канфіскавана, а кляштар дамініканцаў у старым Чартарыйску зачынены. Будынак кляшатара перадалі праваслаўнай царкве і перарабілі касцёл у царкву ў гонар Успення Багародзіцы.

У гады Першай сусветнай вайны кляштар пацярпеў з-за ваенных дзеянняў. Пазней землі адышлі да Польшчы і ксёндз разам з парафіяй адрамантавалі будынак. У гады Другой сусветнай вайны 19391945 гадаў касцёл зноў пацярпеў. Пры савецкай уладзе касцёл ператвораны ў склад збожжа, пазней занядбаны.

Пасля распаду СССР кляштар перададзены праваслаўнай суполцы, якая заснавала мужчынскі Крыжаўздзвіжанскі манастыр.

Касцёл Святога Іосіфа і кляштар дамініканцаў
Гарадзішча

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]