Стары будынак парламента (Афіны)
Славутасць | |
Стары будынак парламента | |
---|---|
| |
37°58′39″ пн. ш. 23°43′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Панагіс Калкас[d] |
Дата заснавання | 11 жніўня 1875 |
![]() |

Стары будынак парламента (грэч. Παλαιά Βουλή) размешчаны на вуліцы Стадыу ў Афінах. У 1875—1932 гадах яго займаў парламент. Цяпер у будынку размешчаны Нацыянальны гістарычны музей.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова на гэтым месцы знаходзілася сядзіба афінскага магната Александраса Кантослаўласа. Пасля таго як у 1833 годзе Афіны сталі сталіцай Грэцыі (пасля Нафпліяна) кароль Атон выбраў дом Кантослаўласа сваёй рэзідэнцыяй, пакуль не быў пабудаваны новы Каралеўскі палац — цяпер Грэчаскі парламент. У 1835 г. былі дабудаваны буйныя бальная і банкетная залы. Пасля паўстання 3 верасня, якое вымусіла караля Атона падаць канстытуцыю, у гэтым будынку ўпершыню быў скліканы Нацыянальны сход.
У кастрычніку 1854 г. увесь будынак згарэў падчас пажару. Узвядзенне новага будынка планавалася па праекце французскага архітэктара Франсуа Булангера. У наступным годзе будаўніцтва было спынена з-за недахопу сродкаў і аднавілася толькі ў 1863 годзе, калі Атон быў зрынуты з прастола. Праект будаўніцтва быў зменены гэтым разам грэчаскім архітэктарам Панаётысам Калькасам і будаўніцтва было завершана ў 1871 годзе. Тым часам Грэчаскі парламент размяшчаўся ў невялікім цагляным доміку на процілеглым боку плошчы, яго спешна пабудавалі ў 1863 годзе і сярод жыхароў горада ён атрымаў назву Барак (грэч. η Παράγκα).
У 1904 годзе на плошчы перад будынкам пастаўлены раскошны помнік Тэадорасу Калакатронісу аўтарства скульптара Лазараса Сохаса (1900).
Грэчаскі парламент быў перамешчаны ў новы будынак толькі ў 1875 годзе і заставаўся ў ім да пераезду ў цяперашні будынак — былы Каралеўскі палац Атона ў 1923 годзе. Такім чынам, ён стаў сведкай некаторых найбольш бурных і важных падзей у сучаснай гісторыі Грэцыі, уключаючы забойства прэм'ер-міністра Тэадораса Дэліяніса на лесвіцы парламента 13 чэрвеня 1905 г., а таксама абвяшчэнне Грэчаскай рэспублікі 25 сакавіка 1924 года.
Пасля таго як парламент пераехаў, у будынку размяшчалася Міністэрства юстыцыі Грэцыі. У 1961 годзе была праведзена поўная рэстаўрацыя будынка, які з тых часоў стаў месцам размяшчэння Нацыянальнага гістарычнага музея ў падпарадкаванні гісторыка-этнаграфічнаму таварыству Грэцыі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стары будынак парламента (Афіны)