Стары горад Іерусаліма
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Стары горад Іерусаліма | |
---|---|
![]() | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
* | |
---|---|
Old City of Jerusalem and its Walls** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Від на Стары горад | |
Краіна | Ізраіль |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iii, vi |
Спасылка | {{{ID}}} |
Рэгіён*** | Блізкі Усход |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1981 (5 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Стары горад Іерусаліма (іўр. העיר העתיקה, Ха-Ір ха-Аціка, араб. البلدة القديمة, Аль-Балда аль-Кадзіма, арм. Երուսաղէմի հին քաղաք, Erusałemi hin k'ałak') — акружаны сценамі раён плошчай 0,9 км² ва Усходнім Іерусаліме. Да 1860 года, калі быў заснаваны яўрэйскі квартал Мішкенот Шаананім, уяўляў сабою ўвесь Іерусалім. Манументальныя сцены Іерусаліма былі ўзведзенныя ў 1538 годзе асманскім султанам Сулейманам Пышным. Працягласць сцен складае каля 4,5 км, яны маюць вышыню ад 5 да 15 метраў і таўшчыню да 5 метраў. Сцены Старога горада ўключаюць 35 вежаў, большасць з якіх (15) прылягаюць да паўночнай сцяны.
У цэнтры сценаў Старога горада размяшчаецца шэраг святых мясцін ключавой важнасці:
- Храмавая Гара і яе падпорная Заходняя сцяна — для іудэяў
- Храм Гроба Гасподняга — для хрысціян
- Кубат-ас-Сахра і мячэць Аль-Акса (на вяршыні Храмавай гары) — для мусульман.
Адной з важных хрысціянскіх святынь Старога горада з’яўляецца Вія Далароза — крыжовы шлях Ісуса Хрыста ад Ільвінай брамы Старога горада да Галгофы. Ён пачынаецца ў мусульманскім квартале і скончваецца ў храме Гроба Гасподняга. Традыцыйна Стары горад падзяляецца на чатыры кварталы, сучасныя межы якіх сфарміраваліся толькі ў XIX стагоддзі: Мусульманскі квартал, Хрысціянскі квартал, Яўрэйскі квартал, Армянскі квартал. Цяперашняе насельніцтва Старога горада жыве ў асноўным у Мусульманскім і Хрысціянскім кварталах. Агульная колькасць насельніцтва ў 2007 годзе складала 36 965 чалавек.
Размеркаванне па рэлігійнай прыналежнасці:
- мусульман больш за 30 000 (2013 г.);
- хрысціян 5 681 (2007 г.);
- каля 500 армянаў (2011 г.);
- амаль 3 000 яўрэяў;
- каля 1 500 навучэнцаў ешыва (2013 г.).
У 1980 годзе Іарданія прапанавала ўключыць Стары горад у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, што і адбылося ў 1981 годзе. У 1982 годзе Іарданія прапанавала дадаць Стары горад у Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай.
Кварталы[правіць | правіць зыходнік]
Мусульманскі квартал[правіць | правіць зыходнік]
Мусульманскі квартал з’яўляецца самым вялікім па плошчы і насельніцтву кварталам Старога горада і займае яго паўночна-ўсходнюю частку. Непасрэдна ў квартал вядуць Дамаскія (Шхемскія) вароты, Ільвіныя вароты і Вароты Ірада. Насельніцтва на 2005 год складала 22 тыс. чалавек.
Хрысціянскі квартал[правіць | правіць зыходнік]
Хрысціянскі квартал размешчаны на паўночным захадзе, пашыраючыся ад Новых варот на поўначы да Дамаскіх варот на ўсходзе і Яфскіх варот на захадзе. Цэнтрам Хрысціянскага квартала з’яўляецца Храм Гроба Гасподняга.
Армянскі квартал[правіць | правіць зыходнік]
Армянскі квартал (арм. Հայկական թաղամաս, іўр. הרובע הארמני, араб. حارة الأرمن), самы маленькі з чатырох кварталаў Старога горада, займае паўднёва-заходнюю частку, на поўдзень ад Яфскіх варотаў паміж вежай Давіда і гарой Сіён. У Армянскі квартал можна трапіць праз Яфскія і Сіёнскія вароты. У цэнтры Армянскага квартала размяшчаецца Патрыярхія. Пры Патрыярхіі дзейнічае музей і бібліятэка, у якой налічваецца больш за 30 тыс. кніг. Некаторыя манускрыпты адносяцца да XIII стагоддзя.
Яўрэйскі квартал[правіць | правіць зыходнік]
Яўрэйскі квартал размяшчаецца на поўдні, непасрэдна ў яго вядуць Гнаявыя вароты. На 2004 год насельніцтва квартала складала да 2 тыс. чалавек.
- Стары горад Іерусаліма