Стары горад (Гданьск)
Стары горад | |
---|---|
польск.: Stare Miasto | |
![]() | |
54°21′14″ пн. ш. 18°38′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Гданьск |
Адміністрацыйны раён горада | Цэнтр |
Першае згадванне | 999 |
![]() |
Стары горад (польск.: Stare Miasto, ням.: Altstadt) — гістарычная мясцовасць у цэнтральнай частцы Гданьска. Самая старажытная мясцовасць горада.
Нягледзячы на назву, мясцовасць мае на парадак менш архітэктурных і гістарычных помнікаў, якія б захаваліся пасля Другой сусветнай вайны, чым Галоўны горад, які часта з-за гэтага памылкова называюць "старым горадам".
Палажэнне[правіць | правіць зыходнік]
Стары горад знаходзіцца ў паўночнай частцы гістарычнага цэнтра горада. Мяжуе з мясцовасцямі Анёлкі і Млыніска, а дакладней з Маладым горадам. На паўднёвым усходзе абмежаваны ракой Матлавай. З поўдня праз вуліцу Старамесцкія падвалы мяжуе з Галоўным горадам, а з захаду — з Новымі агродамі і Градзіскам. Праз Стары горад працякае Радунскі канал, утвараючы невялікі востраў.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Ратуша Старога горада - будынак 1589 года, пабудаваны ў стылі галандскага маньерызму. У інтэр'еры ёсць калекцыя антычных карцін.
- Вялікі млын - сярэднявечны вадзяны млын (1350 год), размешчаны на востраве Радунскага канала. Гэта быў адзін з самых вялікіх вытворчых будынкаў у сярэднявечнай Еўропе.
- Малы млын - гатычны будынак вадзянога млына на Радунскім канале (каля 1400 года).
- Дом пельплінскіх абатаў - камяніца ў стылі галандскага маньерызму, якая знаходзіцца на вуліцы Эльжбетанскай.
- Польская пошта — будынак міжваеннай польскай пошты ў Вольным горадзе Гданьску, месца баёў, якія адбыліся 1 верасня 1939 года паміж паштовымі работнікамі і шматлікімі нямецкімі аддзеламі.
- Чыгуначны вакзал "Гданьск-Галоўны" - гістарычны будынак вакзала 1900 года з гадзіннікавай вежай вышынёй 50 метраў.