Стары горад (Талін)
Гістарычны цэнтр (стары горад) Таліна* | |
---|---|
Historic Centre (Old Town) of Tallin** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 822 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1997 (21 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |

Стары горад (эст.: Tallinna vanalinn) — найстарэйшая частка Таліна (Эстонія). У 1997 годзе талінскі Стары горад быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як узор добра захаваўшагася гістарычнага цэнтра паўночнаеўрапейскага гандлёвага горада.
Стары горад Таліна ўмоўна дзеліцца на Ніжні і Верхні горад (Вышгарад). У Верхнім горадзе, размешчаным на ўзвышшы Тоампеа, першапачаткова пражывала шляхта, у той час як у Ніжнім горадзе абаснававаліся гандляры, рамеснікі і іншыя менш заможныя пласты насельніцтва. Ад Ніжняга горада Вышгарад быў аддзелены крапасной сцяной , большая частка якой таксама цудоўна захавалася да нашых дзён.
Плошча каля 118 га.
Верхні горад
[правіць | правіць зыходнік]
Першае драўлянае ўмацаванне на ўзвышшы Тоампеа было пабудавана як мяркуецца, у XI стагоддзі. У далейшым у значнай меры архітэктурны аблічча горада вызначыў мясцовы будаўнічы матэрыял — пліткавы вапняк.
У 1219 годзе паселішча Лінданісэ было захоплена дацкімі крыжакамі пад кіраўніцтвам Вальдэмара II, пасля чаго горад атрымлівае назву Рэвель, а Вышгарад становіцца рэзідэнцыяй замежных уладароў. Тоампеа дзеліцца на Вялікае гарадзішча, Малое гарадзішча і прылеглыя тэрыторыі. У 1229 годзе было завершана будаўніцтва першага каменнага замка Тоампеа ў заходняй частцы Малога гарадзішча. Пасля пераходу горада ў праўленне Тэўтонскага ордэна ў XIV стагоддзі, замак падвергнуўся перабудове і мадэрнізацыі — ён набыў чатырохкутную форму. Па яго вуглах былі збудаваныя 4 вежы, у тым ліку «Доўгі Герман» у 1360-1370-х гадах, які быў падоўжаны на 10 метраў у XVI стагоддзі. З эканамічным і культурным росквітам Рэвеля ў Ганзейскі перыяд (XVI стагоддзе) замак паступова адыходзіць ад сваёй першапачатковай функцыі — абарончай — і становіцца ў першую чаргу вельмі прадстаўнічым домам-палацам. Пасля захопу Рэвеля рускімі ў ходзе Паўночнай вайны, замак быў зноў перабудаваны. Замест ўсходняй сцяны па распараджэнні Кацярыны ІІ быў пабудаваны палац у стылі барока, таксама быў засыпаны крапасны роў, адна з вежаў разбурана. У цяперашні час у замку Тоампеа размясціўсяся парламент Эстоніі — Рыйгікогу.
У Вышгарадзе таксама знаходзіцца адна з найстарэйшых цэркваў Эстоніі — Домскі сабор, пабудаваны ў XIII стагоддзі. Сваё цяперашнея аблічча сабор набыў пасля шматлікіх перабудоў. У самым саборы былі пахаваныя многія вядомыя людзі, такія як Понтус Дэлагардзі і Іван Крузенштэрн.
Праваслаўны Аляксандра-Неўскі сабор быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя і стаў сімвалам русіфікацыі Эстоніі, таму доўгі час не падабаўся жыхарам Таліна. Некалькі разоў планаваўся знос або перабудова храма.
Ніжні горад
[правіць | правіць зыходнік]
Цэнтрам Ніжняга горада з’яўляецца Ратушная плошча , на якой знаходзяцца пабудаваная ў XIII стагоддзі гарадская ратуша ў гатычным стылі, дом Ягорава і іншыя імпазантныя будынкі. З назіральнай пляцоўкі ратушы адкрываецца цудоўны від на горад і порт. Адзін з сімвалаў Таліна, флюгер «Стары Томас», ўпрыгожвае шпіль ратушы з 1530 года.
У рэстаране Olde Hansa можна акунуцца ў атмасферу сярэднявечнага Таліна.
Насупраць ратушы знаходзіцца Ратушная аптэка . Першая згадка пра яе датуецца 1422 годам, такім чынам яна з’яўляецца адной з найстарэйшых аптэк Еўропы, якія працуюць у адным і тым жа будынку з пачатку XV стагоддзя. Гэта таксама найстарэйшая камерцыйная ўстанова і найстарэйшае медыцынская ўстанова Таліна.

Талінская гарадская сцяна , якая ўключае ў сябе крапасныя сцены і вежы, з’яўляецца адной з галоўных славутасцяў горада. У Сярэднія вякі Талін быў адным з найбольш добра абароненых гарадоў на Балтыйскім моры. Будаўніцтва гарадской сцяны пачалося ў другой палове XIII стагоддзя, лічыцца, што першыя ўмацавання праходзілі па сучасных вуліцах Брэх, Хобусепеа, Вана Тург, Куласепа. З пашырэннем горада крапасныя сцены ўзводзілі на новых рубяжах, удасканаленне ўмацаванняў працягвалася каля 300 гадоў. У канчатковым выглядзе сцяна таўшчынёй 2-3 метра мела вышыню 13-16 метраў.

На дадзены момант з 2,35 км сцены захаваліся 1,85 км і 26 вежаў з 40, што з’яўляецца рэдкасцю для еўрапейскіх гарадоў, дзе крапасныя сцены былі часта цалкам разабраны з-за непатрэбнасці. У Сярэднявеччы гарадская сцяна была акружаная ровам (рэшткі можна назіраць у Тоампарке) і мела 6 галоўных варот і некалькі другарадных. Захавалася гарматная вежа «Тоўстая Маргарыта» дыяметрам 25 м, пабудаваная перад Вялікімі марскімі варотамі. Цяпер у ёй знаходзіцца Марскі музей Эстоніі.
Артылерыйская вежа Кік-ін-дэ-Кек была ў свой час найбольш магутнай вежай Прыбалтыкі.
У Ніжнім горадзе захаваліся таксама некалькі сярэднявечных цэркваў. Былая лютэранская царква Святога Мікалая была заснавана нямецкімі купцамі ў XIII стагоддзі і таксама выкарыстоўвалася для складзіравання тавараў. Яна адзіная з усіх цэркваў Ніжняга горада пазбегла разрабавання ў час Рэфармацыі. Пасля разбурэння падчас бамбёжкі Таліна ў 1944 годзе, царква была адрэстаўраваная і цяпер служыць канцэртнай залай і адным з філіялаў Эстонскага мастацкага музея.
У царкве Святога Духа, пабудаванай у XIV стагоддзі, захаваўся алтар XV стагоддзя любекскага майстра Бернта Нотке?! і гадзіны XVII стагоддзя па праекце Крысціяна Акермана.
Царква Олэвістэ, названая ў гонар нарвежскага караля Олафа Харальдсана, вядомая з XIII стагоддзя, у свой час была самым высокім будынкам у Еўропе. Царква мае сваю назіральную пляцоўку.
На тэрыторыі Ніжняга горада знаходзіліся два манастыра — жаночы цыстэрцыянскі (на вуліцы Сур-Клостры ) і мужчынскі дамініканскі (на месцы дамоў 12-18 па вуліцы Вене).

Найстарэйшы гарадскі рынак размяшчаўся ў сучаснай вежы Пік-ялг, затым ён быў перанесены на новае месца ў раён Ратушнай плошчы, а пасля ўзвядзення крапасных сцен, за іх межы — на сучасную плошчу Вана Тург (гандлёвыя здзелкі, асабліва буйныя, нярэдка суправаджаліся канфліктамі, часам — ўзброенымі сутыкненнямі).
Аналагічна Дома Чарнагаловых у Рызе, і ў Таліне таксама існаваў Дом Чарнагаловых на вуліцы Пік, які адзіны з усіх дамоў Братэрства застаўся некранутым да XXI стагоддзя. Братэрства Чарнагаловых аб’ядноўвала нежанатых нямецкіх гандляроў на тэрыторыі Лівоніі і праіснавала ў Таліне з пачатку XV стагоддзя да 1940 года. Фасад будынка выкананы ў стылі Галандскага Адраджэння XVI стагоддзя. На фасадзе знаходзяцца гербы гарадоў-членаў Ганзы Бруге, Ноўгарада, Лондана і Бергена. Рускія цары Пётр I, Павел I і Аляксандр I былі ганаровымі членамі Братэрства і наведвалі Дом Чарнагаловых.
У Ніжнім горадзе захаваліся сярэднявечныя дамы гандляроў, у першую чаргу перыяду росквіту Ганзейскага горада[1], найбольш характэрнымі з’яўляюцца архітэктурныя комплексы «Тры сястры » (д. 71 на вуліцы Пік), «Тры браты» (д. 38 на вуліцы Лай ), «Бацька і сын» (д. 1 на вуліцы Кунінга )[2], д. 23 і 29 на вуліцы Лай, рэстаран Peppersack на плошчы Вана-Тург і інш. У гістарычным доме № 17 на вуліцы Вене абсталяваны Талінскі гарадскі музей.
На тэрыторыі Ніжняга горада працуе найстарэйшая з тых, штоц япер дзейнічаюць у Эстоніі агульнаадукацыйных школ — гімназія Густава Адольфа (адкрыта 6 чэрвеня 1631 года).
У паўночнай частцы Ніжняга горада побач з вежай «Тоўстая Маргарыта» ў 1996 годзе быў адкрыты мемарыял «Перапыненая лінія» ў памяць аб трагічным крушэнні парома «Эстонія », у якім загінулі сотні чалавек.
У савецкія часы Стары горад часта выступаў кінадэкарацыямі гарадоў сярэднявечнай Еўропы і не толькі[3].
Вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]Наведаўшы Талін напярэдадні 1821 года Аляксандр Бястужаў-Марлінскі ў сваім «Падарожжы ў Рэвель» пісаў аб вуліцах Старога горада: «кружацца, пераплятаюцца, выходзяць адна з адной, але ні адна сама за сабою не ідзе».
Зноскі
- ↑ Средневековые жилые дома Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ «Три сестры», «Три брата», «Отец и сын» Архівавана 6 чэрвеня 2015.
- ↑ Актер по имени Таллинн(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2014. Праверана 1 красавіка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Стары горад (Талін) на Вікісховішчы |
---|