Стары горад (Торунь)
| Сярэднявечная частка горада Торунь* | |
|---|---|
| Medieval Town of Toruń** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Стары Торунь, від з боку Віслы | |
| Тып | культурны |
| Крытэрыі | (ii)(iv) |
| Спасылка | Medieval Town of Torun |
| Рэгіён*** | Еўропа |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1997 (21 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Стары горад у Торуні, Стары Торунь (польск.: Stare Miasto) — найстаражытнейшая частка горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя Старога горада з’яўляецца аб’ектам Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, у ім захаваліся яркія ўзоры цаглянай готыкі (царква Святой Марыі, Торуньская ратуша, замак Тэўтонскага ордэна, Дом Каперніка, мяшчанскія дамы).[1] У 1853 годзе ў цэнтры Старога горада быў устаноўлены Помнік Каперніку, выхадцу з Торуня.
Свой пачатак горад бярэ з XIII стагоддзя, калі Тэўтонскі ордэн пабудаваў тут крэпасць для хрысціянізацыі Прусіі.[2] Паселішча каля замка, атрымала назву Торунь і набыло правы горада ў 1233 годзе. У 1250-1260-я гады тут пасяліліся францысканцы і дамініканцы. У XIV стагоддзі горад далучыўся да Ганзейскага Саюза, што паўплывала на развіццё горада.
Аддзелены Стары горад ровам і ракой, захаваліся таксама і гарадскія сцены са шматлікімі брамамі (Крывая вежа ў Торуні, Кляштарная брама). У цэнтры размешчана плошча Стары Рынак з ратушай.