Стасеўка (Бабруйскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Стасеўка
Река Березина у деревни Стасевка, Бобруйский район.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 225
Аўтамабільны код
6
Стасеўка на карце Беларусі ±
Стасеўка (Бабруйскі раён) (Беларусь)
Стасеўка (Бабруйскі раён)
Стасеўка (Бабруйскі раён) (Магілёўская вобласць)
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка[1] (трансліт.: Stasieŭka, руск.: Стасевка) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнёўскага сельсавета. Знаходзіцца на правым беразе ракі Бярэзіна, за 30 км на поўдзень ад Бабруйска, 140 км ад Магілёва, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бярэзіна.

Бярэзіна каля Стасеўкі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1844 год — 213 жыхароў
  • 1857 год — 224 жыхары
  • 1897 год — 564 жыхары
  • 1907 год — 919 жыхароў
  • 1917 год — 797 жыхароў
  • 1926 год — 957 жыхароў
  • 1959 год — 786 жыхароў
  • 1970 год — 659 жыхароў
  • 1986 год — 487 жыхароў
  • 1997 год — 392 жыхары
  • 2001 год — 387 жыхароў
  • 2007 год — 338 жыхароў
  • 2014 год — 271 жыхар

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Успамінаецца ў рэестравых актах 1-й паловы ХVІІ ст. як Стасаў востраў ці Стасаў бераг. У 2-й палове ХVІІІ ст. вёска ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Рэчы Паспалітай. У 1844 годзе вёска ў складзе маёнтка Каралеўская Слабада Бабруйскага павета Мінскай губерні, 25 двароў, уласнасць памешчыка. У 1897 годзе ў Стасеўцы 91 жылы двор, вёска ўваходзіць у склад Парыцкай воласці Бабруйскага павета.

У 1913 годзе адкрыта аднакласнае народнае вучылішча, настаўніцай працуе Настасся Сердзюкова. Паводле перапісу 1917 года ў вёсцы 114 двароў. У 1925 годзе ў школе 88 вучняў. У 1926 і 1932 гадах для школы пабудаваны новыя будынкі, дзейнічае школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 годзе арганізаваны калгас «На варце», працуюць гужавая арцель «Лазакрут», кузня і млын.

У 1986 годзе 210 гаспадарак, у складзе калгаса «імя Фрунзе», дзейнічаюць майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, цэх па вырабе кошыкаў і мётлаў, лесапільня, сярэдняя школа, ФАП, ветучастак, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, Дом культуры, бібліятэка, 2 магазіны, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Ахвяры палітычных рэпрэсій[правіць | правіць зыходнік]

З Агляду Бабруйскага гарадскога аддзела НКУС палітычна-эканамічнага стану Бабруйскага раёна (1931 год)

«10. Контрреволюционные факторы района.
Из наиболее поражённых антисоветскими элементами являются: Рымовецкий, Осовский, Сычковский, Мальевский, Продвинский, Капустинский, Воротынский с/с…
За последние 1927—1930 гг. отмечено 4 случая массовых выступлений, кои имели место в 1930 г. в момент выселения кулачества…
Кроме этого, весной 1931 г. имело место массовое выст. крестьян в д. Стасевка Продвинского с/с — на почве отвода земли колхозу. Подкулачники и кулаки не пускали колхозников поехать запахать отведенную землю. В данном выступлении участвовало 100 чел., преимущ. женщины…»

  • Іван Герасімавіч Кулік, жыў у вёсцы Стасеўка. Рэпрэсіраваны ў 1932 годзе. Рэабілітаваны 24.02.1993 г.
  • Яўхімія Іванаўна Кулік, жыла ў вёсцы Стасеўка. Рэпрэсіравана ў 1932 годзе. Рэабілітавана 24.02.1993 г.
  • Карп Пятровіч Лапей, нарадзіўся ў 1896 годзе ў вёсцы Стасеўка, працаваў у калгасе імя Стасевай. Рэпрэсіраваны 16.07.1938 г. Рэабілітаваны 19.11.1939 г.
  • Фёдар Аляксандравіч Патапчык, нарадзіўся ў 1893 годзе ў вёсцы Стасеўка, настаўнік. Рэпрэсіраваны 30.09.1938 г. Расстраляны ў 1938 годзе. Рэабілітаваны 03.12.1956 г.

Помнікі гісторыі і археалогіі[правіць | правіць зыходнік]

Стаянка[правіць | правіць зыходнік]

За 750 метраў на захад ад вёскі, на другой надпоплаўнай тэрасе правага берага ракі Бярэзіна знаходзіцца познамезалітычная стаянка (9-5 тыс. да нашай эры) днепра-дзяснінскай культуры. Вышыня над узроўнем вады 10 метраў. Стаянку выявіў і даследаваў на плошчы 90 м² у 1978 годзе  навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі Акадэміі навук  Беларусі У. П. Ксяндзоў.  Культурны пласт разбураны ворывам.

На глыбіні 0,2-0,4 м знойдзены рэшткі круглаватага ў плане жытла дыяметрам каля 5 метраў і агнішча дыяметрам каля 2 метраў, прылады з «сожскага» крэмню: разцы, скрабкі з пласцін і адшчэпаў, праколкі, трапецыя, наканечнік стралы, вастрыё, скоблі, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы, нуклеусы. Калекцыя крамянёвых вырабаў налічвала 82 прадметы.

Атрыманыя ў час раскопак матэрыялы даюць магчымасць скласці ўяўленне аб мясцовых першапасяленцах. Прылады працы яны выраблялі з высакаякаснага мелавога цёмна-шэрага крэмню, які на Бярэзіне не выяўлены і, магчыма, дастаўляўся з іншых мясцін.  Частка прадметаў выраблена з менш якаснай сыравіны — невялікіх жаўлакоў і валуноў жоўтага і шэрага колераў, якія вымываліся ракой з марэнных адкладаў.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на вясковых могілках. Пахаваны 66 воінаў і 2 партызаны, што загінулі ў баях супраць нямецкіх войск у 1943—1944 гадах. У 1975 годзе на магіле пастаўлена стэла з мемарыяльным надпісам.

Помнік М. В. Фрунзэ[правіць | правіць зыходнік]

Помнік знаходзіцца ў цэнтры вёскі на вуліцы Фрунзенскай, каля будынка праўлення СВК «імя М. В. Фрунзэ». Бюст устаноўлены ў 1975 годзе.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз.
  • Гарады і вëскі Беларусі. Магілëўская вобласць. кніга 1. Мн. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2008
  • Памяць. Бабруйскі раён. — Мн.: БелЭн, 1998
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 1993
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. Мн. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 1986