Стасіс Гірэнас
Выгляд
Стасіс Гірэнас | |
---|---|
літ.: Stasys Girėnas англ.: Stanley Girenas | |
Род дзейнасці | лётчык |
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1933 (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стасіс Гірэнас (літ. Stasys Girėnas, сапраўднае імя Stasys Girskis; 4 кастрычніка 1893, Вітагала, Расіенскі павет, цяпер Шылэльскі раён - 17 ліпеня 1933) — літоўскі лётчык; разам са Сцяпонасам Дарусам паспрабавалі здзейсніць трансатлантычны палёт і загінулі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў самым малодшым дзіцем з шаснаццаці дзяцей сялянскай сям'і. У 1910 эміграваў у ЗША і пасяліўся ў Чыкага. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1917-1919 служыў у амерыканскай ваеннай авіяцыі і скончыў вучэльню авіямеханікаў. Пасля дэмабілізацыі скончыў курсы пілотаў. Набыў самалёт, перавозіў пасажыраў, займаўся навучаннем пілатажу. З 1931 працаваў у транспартнай авіяцыі. Прозвішча змяніў па радзе Сцяпанаса Даруса перад палётам у Літву.