Статут Уладзіміра Манамаха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стату́т Уладзі́міра Манама́ха 1113 года — законы вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха (княжыў у Кіеве ў 1113—1125), змешчаныя ў пашыранай рэдакцыі Рускай праўды.

Статут быў прыняты прадстаўнікамі вышэйшай феадальнай знаці ў сяле Берастове[ru] каля Кіева пасля ўступлення Уладзіміра Манамаха на велікакняжацкі прастол.

Статут складаецца з 69 артыкулаў, якія змяшчаюць нормы крымінальнага, цывільнага і судовага права. Пад уплывам Кіеўскага паўстання 1113 года статут рабіў некаторыя ўступкі гарадскім нізам: вызначаліся крыніцы халопства (гл. халопы), некалькі абмяжоўвалася ўлада гаспадара над закупамі, ліхвярскі працэнт не мог перавышаць 25 % гадавых, забаранялася ператвараць у раба неплацежаздольнага купца-даўжніка, калі ён стаў такім з-за няшчаснага выпадку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]