Статуя Адзінства
Jump to navigation
Jump to search
Помнік | |
Статуя Адзінства | |
---|---|
хіндзі: स्टैच्यू ऑफ यूनिटी | |
![]() | |
21°50′16,80″ пн. ш. 73°43′08,80″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Вышыня | 182 м[1] |
Матэрыял | жалезабетон[1], сталь[1] і бронза[1] |
Сайт | statueofunity.in |
![]() |
Статуя Адзінства (хіндзі: स्टैच्यू ऑफ यूनिटी, англ.: Statue of Unity) — помнік-статуя ў гонар Валабхаі Патэля, намесніка прэм’ер-міністра Індыі і аднаго з лідараў руху за незалежнасць Індыі, на востраве Садху на рацэ Нарбада у штаце Гуджарат.
Статуя з’яўляецца самай вялікай у свеце. Яе вышыня разам з пастаментам складае 240 метраў, без пастамента — 182 метра. Статуя Адзінства амаль у 4 разы вышэй за Статую Свабоды. Аўтарам праекту з’яўляецца індыйскі скульптар Рам Сутар. Адкрыццё адбылося 31 кастрычніка 2018 г. (на 143-ю гадавіну з дня нараджэння Патэля) прэм’ер-міністрам Нарэндра Модзі.

Злева направа параўнанне па вышыні (у тым ліку п’едэстал): Статуя Адзінства, Буда Вясенняга Храма, Статуя Свабоды, Радзіма-маці, статуя Хрыста-Збавіцеля і «Давід» працы Мікеланджэла.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Статуя Адзінства