Перайсці да зместу

Стафан Іванавіч Зізаній

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стафан Іванавіч Зізаній
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1570
Месца нараджэння
Дата смерці не пазней за 1621
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стафан Іванавіч Зізаній (Тустаноўскі, сапр., верагодна, Куколь; каля 1570, с. Пацеліч, цяпер Львоўская вобласць, Украіна — ?) — праваслаўны прапаведнік, педагог, празаік-палеміст XVI — пач. XVII ст.

Брат Лаўрэнція Зізанія.

Адзін з заснавальнікаў Львоўскай праваслаўнай брацкай школы, з 1586 выкладаў у ёй, з 1592 — рэктар. У 1593—99 выкладаў у Віленскай брацкай школе.

У 1595 у Вільні выдаў «Катэхізіс» на беларускай і польскай мовах (не збярогся), які на праваслаўным саборы ў Навагрудку (1596) асуджаны як ерэтычны. С. 3ізаній пазбаўлены духоўнага сану і адлучаны ад царквы, аднак апраўданы Берасцейскім царкоўным саборам у 1596 годзе.

Стафан Зізаній. «Казанне святога Кірылы, патрыярха ерусалімскага „Пра Антыхрыста і знакі яго“, з пашырэннем навукі супраць ерасяў розных», 1596

Аўтар рэлігійна-філасофскіх твораў, скіраваных супраць каталіцкага духавенства. Яны аднак варожа сустракаліся і праваслаўнымі артадоксамі. Характэрнай для яго светапогляду была ерэтычная ідэалогія сярэдневякоўя, ён імкнуўся даць сваю інтэрпрэтацыю Бібліі, прапаведаваў верацярпімасць, рацыяналістычна падыходзіў да ацэнкі з’яў прыроды і навакольнага свету.

3 1599 у Троіцкім праваслаўным манастыры ў Вільні, дзе прыняў імя Сільвестра. У выніку барацьбы з уніятамі быў вымушаны тэрмінова пакінуць Вільню.

Зноскі

  • Батвіннік М. Зізаній // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.