Стафан Алендскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стафан Алендскі
балг.: Стафан Алендскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: каля 1720
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 верасня 1763(1763-09-02)
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, пісьменнік

Стафан Але́ндскі (каля 1720, в. Мачуліна, цяпер Ваўкавыскі раён — 2 верасня 1763) — дзеяч кальвінісцкай царквы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Слуцкую гімназію, вучыўся ў Парыжскім універсітэце (Сарбона). Пасля вяртання на радзіму ў 1745 годзе атрымаў сціплую пасаду старасты сітнаўскага (цяпер в. Малое Сітна Полацкага раёна). З прычыны пратэстанцкага веравызнання Алендскі не здолеў ва ўмовах Контррэфармацыі зрабіць значную кар’еру. У 1743 годзе ажаніўся з Ганнай Людвікай Красінскай (памерла ў 1756), дачкой старосты гомельскага і прапойскага Мікалая Красінскага.

У 1757 годзе ў Сітне Алендскі пераклаў з французскай на беларуска-польскую макаранічную мову 2-ю частку культавай кнігі пратэстантаў Еўропы «Шлях пілігрыма» брытанскага пратэстанта Джона Баньяна. Гэты пераклад (польск.: «Droga pielgrzymującego chrześcianina do wieczności błogosławionej») выйшаў у Караляўцы (Кёнігсбергу) у 1775 годзе і стаў асновай для перакладу на мазурскі (прускі) дыялект польскай мовы ў 1900 годзе. Магчыма, Алендскі — аўтар іншых перакладаў і выданняў гэтай друкарні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]