Стафан Багушэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стафан Багушэўскі
Род дзейнасці: палітык
Дата нараджэння: 7 студзеня 1877(1877-01-07)
Дата смерці: 18 красавіка 1938(1938-04-18) (61 год)
Месца смерці:
Партыя:

Стафан Багушэўскі (26 снежня 1876 (7 студзеня 1877), маёнтак Ізабелава Мінскай губерні — 16 красавіка 1938) — дзеяч рэвалюцыйнага руху, рэдактар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гімназію ў Пецярбургу (1899), вучыўся ў Інстытуце сельскай гаспадаркі і лясніцтва ў Пулавах (Люблінская губ.), быў вольным слухачом Ягелонскага універсітэта ў Кракаве (19011905). У 1903-04 супольна з В. Іваноўскім і М. Фальскім займаўся арганізацыяй нелегальнай беларускай выдавецкай дзейнасці ў Кракаве, адкуль выданні перапраўлялі на Беларусь. Пасля вяртання на радзіму ў 1905 удзельнічаў у рабоце Беларускай сацыялістычнай грамады. У снежні 1905 арыштаваны разам з К. Каганцом; быў зняволены ў Мінскай турме. Потым знаходзіўся пад наглядам паліцыі; напярэдадні суда ўцёк у Кракаў, які тады быў ў Аўстра-Венгерскай імперыі. У Кракаве скончыў вучобу і атрымаў дыплом агранома. Па гэтай спецыяльнасці працаваў у 19071914. У 1-ю сусветную вайну служыў у польскіх легіёнах аўстра-венгерскай арміі. У 19181928 працаваў выкладчыкам, займаўся навукова-агранамічнай дзейнасцю. Дзеяч Цэнтральнага Саюза земляробчых гурткоў у Варшаве, выкладчык Вольнага польскага універсітэта, быў членам Міжнароднай земляробчай камісіі, створанай пры Лізе Нацый. У 1928 і 1930 абіраўся ў польскі сенат. У 1928 і 1930 выбраны ў польскі Сенат ад ББСУ (Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам). У 1931 завязаў супрацоўніцтва з Кампартыяй Польшчы, у 1932 абвясціў аб сваім выхадзе з ББСУ. Пад уплывам сустрэчы з А. Барбюсам у 1932 у Парыжы далучыўся да міжнароднага антываеннага руху; у маі 1933 заснаваў Польскі антыфашысцкі і антываенны камітэт, быў дэлегатам Еўрапейскага антыфашысцкага рабочага кангрэса ў Парыжы (1933). З канца 1934 рэдагаваў часопіс 'Kolumna' ('Калона'), у якім выступаў з крытыкай санацыйнага ўрада Польшчы. Выданне канфіскоўвалася ўладамі. 1.8.1936 арыштаваны і зняволены ў турме. Пасля вызвалення аслабіў кантакты з КПП, пачаў крытыкаваць сталінскія рэпрэсіі ў СССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Najnowsze dzieje Polski: Materiały i studia z okresu 1914—1939. T. 14. Warszawa, 1969;
  • ЭГБ, т. 1;
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9