Ян Канты Стэчкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Стачкоўскі, Ян Канты)
Ян Канты Стэчкоўскі
польск.: Jan Kanty Steczkowski
прэм’ер-міністр Каралеўства Польскага[d]
4 красавіка 1918 — 2 кастрычніка 1918
Папярэднік Антоні Панікоўскі
Пераемнік Ян Кухажэўскі
член Палаты паноў Імперскай рады Аўстра-Венгрыі[d]
19 мая 1917 — 1918

Нараджэнне 16 кастрычніка 1862(1862-10-16)
Смерць 3 верасня 1929(1929-09-03)[1] (66 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, эканаміст, юрыст
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы Commander's Cross of the Order of Franz Joseph
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Канты Стэчкоўскі (польск.: Jan Kanty Steczkowski; 16 кастрычніка 18623 верасня 1929 года) — польскі эканаміст, юрыст, палітык, банкір, прэм'ер-міністр Каралеўства Польскага.

Вывучаў права ў Віленскім і Ягелонскім універсітэтах. Працягнуў вучобу на юрыдычным факультэце Венскага ўніверсітэта і ў 1884 годзе атрымаў там доктарскую ступень. У снежні 1886 года атрымаў ступень доктара Ягелонскага ўніверсітэта. Пазней меў адвакацкую практыку ў Жэшаве і Львове.

У 1894-1907 гадах працаваў у галоўным упраўленні Асацыяцыі сельскагаспадарчых таварыстваў у Львове, у 1898-1899 гадах з'яўляўся яе сакратаром, у 1901 і ў 1903-1905 гадах - віцэ-прэзідэнтам гэтай асацыяцыі. З 1899 па 1906 год з'яўляўся дырэктарам Галіцкага ашчаднага банка ў Львове.

У 1906 годзе стаў дырэктарам Інстытута гандлю і прамысловасці ў Львове. Займаўся таксама пытаннямі дзяржаўнага фінансавання сельскай гаспадаркі. У 1913-1920 гадах кіраваў Дзяржаўным банкам у Львове і адначасова ўваходзіў у склад наглядальных саветаў шэрагу буйных прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў. Быў членам Генеральнага камітэта дапамогі ахвярам Першай сусветнай вайны.

Пасля стварэння Дзяржаўнай рады Польшчы, акупацыйнай германскай і аўстра-венгерскімі ўладамі, стаў неафіцыйным дарадцам па пытаннях падатковай палітыкі.

Ва ўрадзе Яна Кухажэўскага займаў пасаду міністра фінансаў, а ў красавіку 1918 года заняў яго месца, прабыўшы прэм'ер-міністрам да снежня. Узначалены ім кабінет заклаў асновы дзяржаўнай падатковай сістэмы і падрыхтаваў законапраекты фінансавай сістэмы, умацаваў Узброеныя сілы Польшчы, імкнулася сфарміраваць сістэмы адукацыі і мясцовага самакіравання, анансаваў прыняцце сацыяльнага заканадаўства.

У красавіку 1918 года накіраваў у адрас Цэнтральных дзяржаў сакрэтную запіску аб неабходнасці стварэння незалежнай дзяржавы ў межах Каралеўства Польскага. У ёй ён пагадзіўся з тэрытарыяльным абменам з Украінскай Народнай Рэспублікай і страту чатырох паўночных паветаў, заявіў аб гатоўнасці заключыць ваенны і гандлёвы дагаворы з Цэнтральнымі дзяржавамі, прадастаўленне бясплатнай навігацыі па Вісле. Публікацыя зместу запіскі выклікала хвалю крытыкі і абурэння ў польскім грамадстве, і ў выніку 5 верасня 1918 года ён быў вымушаны сысці з пасады прэм'ер-міністра.

У 1921 годзе браў удзел у заключэнні Рыжскай мірнай дамовы Польшчы і РСФСР. Ва ўрадзе Вінцэнта Вітаса зноў займаў пасаду міністра фінансаў (1920-1921 гады). Затым быў дырэктарам Польскага нацыянальнага крэдытнага фонду - адзінай установы-эмітэнта ў Польшчы (да стварэння Банка Польшчы). У 1922-1927 гадах узначальваў Дзяржаўны банк Польшчы. У 1926-1927 гадах таксама быў прэзідэнтам Брытанскага і Польскага гандлёвага банка ў Гданьску. Усё жыццё прытрымліваўся кансерватыўных перакананняў.

Зноскі

  1. Jan Kanty Steczkowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny