Перайсці да зместу

Стогадовы доўгажыхар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стогадовы доўгажыхар — асоба, якая дажыла да 100 гадоў.

Агульная колькасць стогадовых жыхароў свету невядомая, дадзеныя адрозніваюцца. Аддзел народанасельніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ацэньваў, што іх было 23.000 у 1950 годзе, 110.000 у 1990 годзе, 150.000 у 1995 годзе, 209.000 у 2000 годзе, 324.000 у 2005 годзе, 455.000 у 2009 годзе і 935.000 у 2024 годзе.

Гэтыя ацэнкі, аднак, не ўлічвалі карэкціроўкі ў бок зніжэння нацыянальных ацэнак, зробленых некалькімі краінамі, такімі як ЗША. ААН падлічыла ў 2012 годзе ў выніку гэтых карэкціровак, што ва ўсім свеце было толькі 316.600 стогадовых жыхароў.

Чакаецца, што ў XXI стагоддзі колькасць доўгажыхароў істотна павялічыцца, паколькі колькасць сусветнага насельніцтва і сярэдняя працягласць жыцця працягваюць павялічвацца. Згодна даным Упраўлення нацыянальнай статыстыкі Вялікабрытаніі, адна траціна дзяцей, народжаных у краіне ў 2013 годзе, як чакаецца, дажыве да 100 гадоў.