Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж
Дата заснавання 1940
Тып каледж
Размяшчэнне
saec.by

Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж — заснаваны ў 1940 годзе ў г.Столін як сельскагаспадарчы тэхнікум, з 1997 года сучасная назва. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне завочнае і дзённае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Быў створаны ў 1940 годзе ў выглядзе Столінскай сельскагаспадарчай школы паляводаў і рахункаводаў. У 1953 годзе школа была рэарганізавана ў сельскагаспадарчы тэхнікум. У тэхнікуме прадугледжвалася падрыхтоўка бухгалтараў сярэдняга звяна для калгасаў вобласці. З 1965 года пачалася падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці «Планаванне і ўлік у сельгасвытворчасці», з 1990 года па спецыяльнасці «правазнаўства», а з 2004 года па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць». 15 красавіка 1997 года Столінскі сельскагаспадарчы тэхнікум пераўтвораны ў аграрна-эканамічны каледж, а 4 ліпеня 2001 г. у Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Музей гісторыі аграрна-эканамічнага каледжа
Заснаваны 1967
Месцазнаходжанне
Адрас 225510, Брэсцкая вобласць, г. Столін, вул. Савецкая, д. 133.
saec.by

На базе навучальнай установы дзейнічае музей каледжа.

У 1967 годзе пры кабінеце гісторыі Столінскага сельскагаспадарчага тэхнікума быў створаны клуб «Чырвоны гваздзік». Сіламі членаў клуба пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Г. С. Зуева быў створаны музей. Г. С. Зуеў на працягу доўгага часу з’яўляўся яго кіраўніком.

Музей займае 4 пакоі, у якіх размешчаны дакументы, фотаздымкі, памятныя знакі, кнігі, пісьма, якія расказваюць аб гісторыі сельскай гаспадаркі і каледжа.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

У каледжы вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях:

  • «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль»
  • «Правазнаўства»
  • «Аперацыйная дзейнасць у лагістыцы»
  • «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці»
  • «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]