Столінскі краязнаўчы музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Столінскі краязнаўчы музей
Профіль комплексны
Заснаваны 1955
Падпарадкаванасць аддзел культуры Столінскага райвыканкама
Месцазнаходжанне Брэсцкая вобласць, г. Столін, парк «Манькавічы», 225510
Памеры фонду 11 677
Агульная плошча 308
Выставачная плошча 206
Плошча запаснікаў 19
stolin.museum.by

Столінскі краязнаўчы музей — музей у горадзе Столін. Створаны ў 1954 годзе па ініцыятыве і на аснове збораў краязнаўца Б. В. Міралюбава, адкрыты ў 1955 годзе. Плошча экспазіцыі 206 м², больш 11,7 тысяч экспанатаў асноўнага фонду. Экспазіцыя размяшчаецца ў шасці залах, ёсць два фондасховішчы.

Першым кіраўніком музея была Вера Мацвееўна Очкіна, першым навуковым супрацоўнікам — Яўстафій Юльянавіч Высоцкі. За час дзейнасці музея змянілася 3-ы стацыянарныя экспазіцыі. Дырэктар музея станам на 2016 год — Святлана Вярэніч.[1]

Музей знаходзіцца ў былым радзівілаўскім сядзібным парку (цяпер парк «Манькавічы»), куды пераехаў у 1970 годзе. Каля музея складзены камяні са старажытнымі петрогліфамі, знойдзеныя пад алтарнай часткай былога столінскага касцёла Раства Багародзіцы.

Аддзелы[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалогіі
  • Гісторыі
  • Этнаграфіі
  • Прыроды

Філіялы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юхневіч З. К. Сто́лінскі краязна́ўчы музе́й // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 186. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Зоя Юхневіч. Сто́лінскі краязна́ўчы музе́й // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Музеі Беларусі = Museums of Belarus : інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь / [складальнікі: Сташкевіч А. Б. і інш.]. — Мінск, 2001. — С. 100.
  • Гашчук Г. Краязнаўчаму музею — 40 // Навіны Палесся (Столін). — 1995. — 9 снеж.
  • Дабрынец С. Якой будзе экспазіцыя // Навіны Палесся (Столін). — 1995. — 13 снеж.
  • Дульская А. Музей сёння, або Пра тое, як знішчаюць музейныя экспанаты // Навіны Палесся (Столін). — 1997. — 22 сак.
  • Пашкавец Г. Стваральніца раённага краязнаўчага // Навіны Палесся (Столін). — 1997. — 17 мая.