Стомленае святло
Касмалогія |
Аб'екты і працэсы, якія вывучаюцца |
Назіраемыя працэсы |
Тэарэтычныя пошукі |
Стомленае святло (таксама старэнне святла, англ.: tired light) — клас абвергнутых гіпотэз, вылучаных прыхільнікамі стацыянарнага Сусвету ў якасці альтэрнатыўнага тлумачэння выяўленай залежнасці чырвонага зрушэння ад адлегласці да аб'екта (г.зн. т.зв. закон Хабла). У адрозненне ад тэорый Вялікага выбуху і стацыянарнага Сусвету, гэтыя гіпотэзы не мяркуюць пашырэння Сусвету.
Канцэпцыя ўпершыню была прапанавана Фрыцам Цвікі ў 1929 годзе, які выказаў здагадку, што фатоны губляюць энергію ў сутыкненнях з іншымі часціцамі міжзоркавага асяроддзя. Альтэрнатыўныя мадэлі гравітацыі стацыянарнага Сусвету часцяком выкарыстоўваюць старэнне святла для тлумачэння закона Хабла.
Зараз такія гіпотэзы прадстаўляюць толькі гістарычны інтарэс[1], так як супярэчаць назіранням і не могуць растлумачыць увесь комплекс наяўных дадзеных, напрыклад, такіх як:
- незалежнасць чырвонага зрушэння ад даўжыні хвалі;
- адсутнасць рассейвання святла ад далёкіх крыніц[1].
- назіраная залежнасць працягласці такіх касмічных падзей як успышак звышновых ад адлегласці да іх [2];
- распаўсюджанасць лёгкіх элементаў[3];
- наяўнасць рэліктавага выпраменьвання і яго анізатрапіі;
- буйнамаштабная структура Сусвету.
У канчатковым выніку, гэтая гіпотэза не здольная пабудаваць поўную касмалагічную карціну, альтэрнатыўную тэорыі Вялікага Выбуху.[3]
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б § 12. Однозначно ли объяснение красного смещения расширением Вселенной? // Строение и эволюция Вселенной. — М., 1975. — С. 123—124. — 736 с.
- ↑ Errors in Tired Light Cosmology
- ↑ а б CE425: Tired light