Стомленасць матэрыялаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сто́мленасць матэрыя́лаў[1] — працэс змены механічных і фізічных уласцівасцей матэрыялаў і вырабаў з іх у выніку паступовага назапашвання пашкоджанняў пад уздзеяннем зменных (цыклічных) або аднаразовых нагрузак, які прыводзіць да змены ўласцівасцей, утварэнню трэшчын і іх развіццю і разбурэнню.

Працэс залежыць ад зыходнай трываласці, пластычнасці, цвёрдасці, вязкасці, мікраструктуры і макраструктуры, віду нагрузкі, астаткавых напружанняў, уздзеяння фактараў знешняга асяроддзя і інш. Колькасна працэс стомленасці матэрыялаў апісваецца залежнасцю паміж назапашаным пашкоджаннем і лікам цыклаў або працягласцю нагрузкі па параметры велічыні цыклічных нагрузак або дэфармацый.

Здольнасць матэрыялаў працаваць ва ўмовах цыклічных нагрузак вызначаецца пры выпрабаваннях узораў па розных схемах уздзеяння нагрузак. Супраціўленне стомленасці вызначаецца мяжой вынослівасці — найбольшым напружаннем, якое можа вытрымаць матэрыял без разбурэння пры зададзенай колькасці цыклічных уздзеянняў[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сасноўскі Л. А. Стомленасць матэрыялаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Усталость материалов / Серенсен С. В. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Усталость материалов // Физический энциклопедический словарь / Главный редактор А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1983. (руск.)
  • Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 5: Стробоскопические приборы — Яркость (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Большая российская энциклопедия, 1999. — 692 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85270-101-7.
  • Терентьев В. Ф. Усталость металлических материалов. — М.: Наука. 2003. — 254 с. (руск.)
  • Бесхмельніцина М. М. Воропаєв Михайло Олексійович // Усталость материала // Енциклопедія сучасної України: у 30 т. / НАН України, Наукове товариство ім. Шевченка, Институт энциклопедических исследований НАН Украины. — К., 2001—…. — ISBN 944-02-3354-X. (укр.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]