Сторна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сто́рна[1] (італ.: storno — перавод на іншы рахунак, адвод; ад stornare — паварочваць назад) — у агульным сэнсе вяртанне да ранейшага значэння пэўнага эканамічнага паказчыка; напрыклад, сторна плацеж — вяртанне авансавага плацяжа ў выпадку анулявання дагавора.

Старнавальная праводка
у бухгалтарскім уліку — бухгалтарская праводка, прызначаная, звычайна, для выпраўлення ранейшай памылковай праводкі. Звычайна ўжываецца так званае адмоўнае сторна, пры якім для выпраўлення памылковай праводкі робіцца дадатковая праводка на адпаведную суму, але з адмоўным знакам. Каб вылучыць адмоўныя сумы, іх пішуць чырвоным чарнілам, таму адмоўнае сторна і метад выпраўлення памылак праз сторна часам завуць чырвоным сторна. Часцей замест чырвонага чарніла адмоўныя сумы абводзяць прамавугольнай рамкай. Метад чырвонага сторна распрацаваны расійскім бухгалтарам-практыкам А. А. Берэці ў 1889 годзе.
Страхавое сторна[2]
у страхаванні — паказчык, які характарызуе памяншэнне страхавога партфеля дзейных дагавораў доўгатэрміновага страхавання жыцця на вызначаную справаздачную дату. У гэты паказчык могуць уключацца датэрмінова спыненыя дагаворы ў сувязі з неаплатай страхавых узносаў з правам і без права страхавальніка на атрыманне выкупной сумы, а таксама ў сувязі са смерцю застрахаваных; дагаворы, якія скончыліся ў сувязі з канцом тэрміна страхавання ці наступленнем абумоўленай падзеі. Для сторна можа вылічацца адносны паказчык — адносіны колькасці дагавароў, якія складаюць сторна, да разліковага страхавога партфеля.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]