Стоўбцы
Горад
Стоўбцы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сто́ўбцы[3] (афіц. транс.: Stoŭbcy) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Стаўбцоўскага раёна, на правым беразе р. Нёман. У 78 км да паўднёвага захаду ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Брэст; каля аўтамагістралі Мінск—Брэст, вузел аўтадарог на Мір, Івянец, Нясвіж, Рубяжэвічы. Насельніцтва 16 858 чалавек (2017)[2].
Гісторыя
Мястэчка заснавала ў 1593 г. Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі[4]. Сучасную назву атрымала ў першай трэці XVII ст. На той час мястэчка знаходзілася ў Менскім павеце ВКЛ, належала Аляксандру Слушку, які ў 1623 г. заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам. У 1669 г. Стоўбцы атрымалі прывілей на правядзенне таргоў і кірмашоў.
Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) Стоўбцы былі моцна разбураны.
З пачатку XVIII ст. Стоўбцы сталі ўладаннем С. Дэнгофа, з 1728 г. — Чартарыйскіх, цэнтрам графства. У 1729 г. мястэчка атрымала магдэбургскае права. З 1793 г. — ў складзе Расійскай імперыі, з 1796 г. — цэнтр воласці Мінскага павета. У 1871 г. за 2 км ад Стаўбцоў на чыгунцы Масква—Брэст пабудавана аднайменная чыгуначная станцыя. У 1921—1939 гг. — у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны і павета ў Навагрудскім ваяводстве. З 1939 г. — ў БССР, з 1940 г. — цэнтр раёна.
У час нямецкай акупацыі 1943—1944 гг. у Стоўбцах працавала падпольная польская школа. Падпольную вучобу вёў былы суддзя Родэ, які чытаў лекцыі паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школ. Родэ загінуў на вачах вучняў каля 6 ліпеня 1944 года, падчас шматдзённага штурму горада Чырвонай Арміяй[5].
Насельніцтва
- XXI стагоддзе: 2006 — 15,5 тыс. чал.; 2010 — 15,4 тыс. чал.; 2014 — 16 472 чал.[6]; 2015 — 16 690 чал.[7]; 2016 — 16 839 чал.[8]; 2017 — 16 858 чал.[2]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Стоўбцы». Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Стоўбцы».
Транспарт
Ад Стоўбцаў бярэ пачатак рэспубліканская аўтадарога на Івацэвічы і Кобрын Р2. Аўтадарогай Р64 Стоўбцы злучаны з гарадскім пасёлкам Мір.
Культура
Раённая філармонія. Мастацкая галерэя. У Акінчыцах мемарыяльная сядзіба Я. Коласа (частка філіяла Літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа).
Славутасці
Вядомыя асобы
- Фабіян Акінчыц, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, рэдактар
- Юрый Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч
- Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР, мастачка.
- Залман Шазар, 3-і прэзідэнт Ізраіля
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Латушкін А. Заснаванне г. Стоўбцы (Свержна) // Верхняе Панямонне. — Мінск: І.П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 7—29.
- ↑ Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944 // Oświata.... — С. 76–77.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1.. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2012. — 154 с. — ISBN 978-985-6991-72-4.;
- Столбцы // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
- Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-85-60738-09-2. (польск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стоўбцы