Стоўні (індзейцы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Стоўні, індзейцы)
Jump to navigation Jump to search
Стоўні
Îyârhe Nakȟóda
Blue Bird and her sister (18495754685).jpg
Фота 1930 г.
Агульная колькасць 4400
Рэгіёны пражывання Flag of Canada.svg Канада
Мова стоўні
Рэлігія анімізм, шаманізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя сіў

Стоўні (англ.: Stoney; саманазва: Îyârhe Nakȟóda) — індзейскі народ, карэнныя жыхары Канады. Агульная колькасць (2017 г.) - 4400 чал.[1]

Паводле сцверджання саміх стоўні, яны, а таксама асінібойн вылучыліся з гурту астатніх сіў да кантактаў з еўрапейцамі. Абодвы народы карыстаюцца агульнай саманазвай накота. Пад уплывам пашырэння футравага гандлю іх продкі рухаліся на захад уздоўж ракі Саскачэван і ў выніку дасягнулі Скалістых гор.

Каля 1790 г. адбыўся падзел паміж стоўні і асінібойн. Стоўні ўпадабалі лясную зону ўсходніх схілаў гор, дзе займаліся паляваннем і здабычай футра.

У сярэдзіне XIX ст. стоўні трапілі пад уплыў пратэстанцкіх місіянераў. У 1876 г. частка стоўні падпісала дагавор аб узаемным прызнанні з брытанскімі ўладамі Канады. У 1877 г. разам з чарнаногімі мірнае пагадненне з Канадай падпісалі ўсе правадыры гэтага народа. Паводле дагавораў на працягу 1876 - 1948 гг. былі створаны тры рэзервацыі.

У нашы дні ў Канадзе стоўні афіцыйна прызнаюцца "першаснай нацыяй". Асноўныя сучасныя заняткі — сельская гаспадарка, паляванне, рыбалоўства, абслугоўванне турыстаў. Для культуры канадскіх стоўні характэрна добрае захаванне роднай гутарковай мовы, сакральнага танцавальнага мастацтва і апора на спецыфічны лад жыцця ў вялікай пашыранай сям'і.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]