Страбаскапічны эфект
Страбаскапі́чны эфе́кт[1] — зрокавая ілюзія, якая ўзнікае ў выпадках, калі назіранне якога-небудзь прадмета або карціны ажыццяўляецца не бесперапынна, а на працягу асобных перыядычна паслядоўных адзін за адным інтэрвалаў часу. У выніку з’ўляецца ілюзія нерухомасці або ўяўнага руху аб’екта назірання.
Стабаскапічны эфект апісаны ў 1829 годзе бельгійскім фізікам Жазефам Плато (фр.: (J. A. F. Plateau)[2].
Стабаскапічны эфект грунтуецца на інерцыі зроку — захаванні на кароткі час (да 0,1—0,2 секунды) у памяці ўспрынятага зрокавага вобраза.
Магчымы 2 тыпы страбаскапічнага эфекту.
- 1-ы тып: калі частата ўспышак (момантаў назірання) не супадае з частатой ваганняў, то вагальнае цела ў момант наступнай успышкі апынецца ў іншым становішчы. З прычыны гэтага ствараецца ўражанне аб запаволеным руху.
- 2-і тып: ілюзія нерухомасці (або запаволенага руху), якая ўзнікае, калі аб’ект назірання, які рухаецца перыядычна, займае папярэдняе становішча. Пры гэтым для ілюзіі поўнай нерухомасці неабходна, каб частата момантаў назірання супадала з частатой ваганняў аб’екта.
Страбаскапічны эфект выкарыстоўваецца ў страбаскапічных прыладах, кінематаграфіі, тэлебачанні. На яго аснове ствараюцца кантрольна-вымяральныя прылады (у тым ліку, у медыцыне[2]).
Ілюзія нерухомасці небяспечна з пункту гледжання аховы працы: пры асвятленні памяшкання люмінесцэнтнымі лямпамі магчыма ўражанне таго, што часткі абсталявання, якія імкліва верцяцца, застаюцца абсалютна нерухомымі[3][4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Вялікая медыцынская энцыклапедыя 1985.
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ Жукова Е. В. 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Страбаскапі́чны эфе́кт, Страбаскап́ічныя прыла́ды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 190. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стробоскопический эффект / Гагарин А. П. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Валюс А. Г. Стробоскопический эффект // Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 5: Стробоскопические приборы — Яркость (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Большая российская энциклопедия, 1999. — 692 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85270-101-7.
- Василенко Ю. С. Стробоскопия // Большая медицинская энциклопедия / Гл. ред. Б. В. Петровский. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 24. — 544 с. — 150 800 экз.
- Жукова Е. В. Гигиенические основы производственного освещения. Методы обследования и гигиеническая оценка световой среды на рабочих местах: учебное пособие / Е. В. Жукова, Г. В. Куренкова; Иркутский государственный медицинский университет, Кафедра профильных гигиенических дисциплин. — Иркутск: ИГМУ, 2021. — 51 с. Архівавана 19 сакавіка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Страбаскапічны эфект