Страдзеч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Страдзеч
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 579 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212808051
Страдзеч на карце Беларусі ±
Страдзеч (Беларусь)
Страдзеч
Страдзеч (Брэсцкая вобласць)
Страдзеч

Стра́дзеч[1] (трансліт.: Stradzieč, руск.: Страдечь) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 23 км на поўдзень ад Брэста, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на ўсходзе — рака Спанаўка (прыток Заходняга Буга) і меліярацыйныя каналы, на захадзе — рака Заходні Буг і дзяржаўная мяжа з Польшчай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленая археолагамі за 1 км на поўнач ад вёскі стаянка позняга неаліту і перыяду сярэдняй бронзы сведчыць пра засяленне гэтых мясцін з глыбокай старажытнасці. У XVI стагоддзі вёска вядома як сяло Страдча — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага.

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1866 годзе ў складзе маёнтка Колпін, уладальніцай якога была пані Сапежына. У 1884 годзе на сродкі ўрада і прыхаджан пабудавана драўляная царква са званіцай (архітэктар А. Рэмер[2]). Прыхаджан налічвалася 1 648 чалавек з вёсак Страдзеч, Дурычы, Белагоры. У 1886 годзе працавалі царкоўна-прыходскя школа, карчма. У 1889 годзе дзейнічала народнае вучылішча, у якім навучаліся 68 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак.

У 1905 годзе сяло (1090 жыхароў), фальварак (17 жыхароў) І. Хадароўскага і чыгуначная станцыя Страдзеч (20 жыхароў) у Мяднянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У вёсцы размяшчаўся ўчастак паліцэйскіх ураднікаў Мяднянскай воласці, прыёмна пакой сельскага ўрача.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

У 1940 годзе цэнтр Страдзецкага сельсавета. У 1954 годзе ён аднесены да Дамачаўскага раёна і перайменаваны ў Дурыцкі сельсавет. У 1956 годзе адышоў да Брэсцкага раёна.

Скарб залатых і сярэбраных вырабаў, знойдзены ў в. Страдзеч у 1962 годзе. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

У 1940 годзе дзейнічалі 7-гадовая школа, ветраны млын. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўскія акупанты восенню 1943 года спалілі 212 двароў, загубілі 92 жыхара; 22 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 — у партызанах.

Да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дурыцкага сельсавета[3].

Да 21 снежня 2007 года ўваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета,

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 277 жанчын (1866)
  • 69 двароў, 619 жыхароў (1886)
  • 142 двары, 986 жыхароў (1897)
  • 119 двароў, 807 жыхароў (1921)
  • 280 двароў, 1500 жыхароў (1940)
  • 1375 жыхароў (1959)
  • 1547 жыхароў (1970)
  • 450 гаспадарак, 1422 жыхары (1997)
  • 431 гаспадарка, 160 жыхароў (2005)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельска-гаспадарчага прадпрыемства «За мір»; сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, бібліятэка.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква Святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці Сафіі

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Стра́дзічы, мн.. Ко́дань, ж.
  2. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  4. Решение Брестского областного совета депутатов № 306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 19 студзеня 2017. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]