Перайсці да зместу

Страдзівары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Страдзівары (італ.: Stradivari) — род італьянскіх майстроў па вырабу скрыпак у г. Крэмоне (Італія) у XVII і XVIII стагоддзях. Разам з Амаці і Гварнеры яны паднялі ўзровень вытворчасці скрыпак на найвышэйшы ўзровень. Скрыпкі Антоніа Страдзівары, які нарадзіўся прыкладна ў 1644 і памёр 18 снежня 1737, лічацца самымі лепшымі з калі-небудзь створаных. Страдзівары і Андрэа Гварнеры вучыліся свайму рамяству ў майстэрні Мікола Амаці, сям’я якога рабіла скрыпкі на працягу многіх год. Страдзівары скончыў працу з Амаці ў 1684 г. З гэтага часу ён пачынае вырабляць свае самастойныя скрыпкі са сваёй пазнакай. Гэтыя скрыпкі яго першага перыяду былі выкананыя ў традыцыях Амаці.

Шматлікія сваякі дапамагалі Амаці і Гварнеры ў рамястве, але асістэнтамі Страдзівары былі толькі два сыны: Франчэска (1 лютага 1671 — 11 мая 1743) ды Амабона (14 лістапада 1679 — 8 чэрвеня 1742).

Пасля адкрыцця сваёй уласнай крамы (1680) і прыблізна да 1690 Антоніа Страдзівары паступова павялічваў памеры сваіх інструментаў. Такія інструменты атрымалі назву «падоўжаных» (фр.: allongé). Прыкладна ў 1700, пасля эксперыментаў, яго інструменты дасягнулі сталага стану, і наступныя 20 год вядомыя як «Залаты час». У гэты перыяд Страдзівары стварыў свае найлепшыя скрыпкі, цудоўна збалансаваныя, прыгожыя знешне і паводле гучання. Ён спыніў вытворчасць скрыпак толькі ў канцы жыцця; яго апошні інструмент датуецца 1737 г., калі яму было 93 гады.

За свой век Страдзівары стварыў калі 1100 інструментаў — пераважна скрыпак, але таксама альты і віяланчэлі. Кожны інструмент з’яўляецца выразным, і амаль у кожнага ёсць уласнае імя (напрыклад, Vieuxtemps, Dolphin ці Sarasate), якое адлюстроўвае яго уласніка, гісторыю і характарыстыкі. З-за таго, што колькасць інструментаў Страдзівары вельмі вялікая, а іх кошт можа складаць ад некалькіх сотняў да тысяч долараў, на рынку з’яўляюцца іх падробкі.

  • Goodkind, H. K. Violin Iconography of Antonio Stradivari. 1972.
  • Henley, W. A. Stradivari: His Life and Instruments 1644—1737. 1909; repr. 1961.
  • Hill, W. E. Antonio Stradivari: His Life and Works. 1920.