Забастоўка ў Белавежскай пушчы (1932—1933)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Забастоўка ў Белаве́жскай пу́шчызабастоўка ў Пружанскім павеце Палескага ваяводства, якая пачалася 15 кастрычніка 1932[1] да сярэдзіны лютага 1933. Адна з найбольш масавых забастовак на акупаванай палякамі тэрыторыі Беларусі[2]: удзел у ім узялі лесарубы і вазакі[3] 17 вёсак; іх падтрымалі працаўнікі тартакоў і сяляне больш як 40 вёсак Пружанскага павета. Агульная колькасць удзельнікаў паўстання ацэньваецца ў 7 тысяч чалавек.

Больш за 100 удзельнікаў забастоўкі былі арыштаваныя[1]. Аднак урэшце дырэкцыя дзяржаўных лясоў вымушаная была задаволіць патрабаванні пратэстуючых[4]. Заробак быў падвышаны на 50—70% і гарантаванае лекаванне за кошт дзяржавы ў выпадку цяжкіх хвароб і калецтваў[5].

Зноскі

  1. а б 15 кастрычніка 1920 года армія генерала Булак-Балаховіча захапіла Мазыр. Радыё Свабода (15 кастрычніка 2004). Праверана 26 лістапада 2012.
  2. Станислав Градов. Акт исторической справедливости // «Вперёд». — 2009. — № 9 (185). — С. 4.(недаступная спасылка)
  3. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С.. Культурное развитие БССР (конец 20-х — 30-е гг.) (руск.)(недаступная спасылка). История Беларуси с древних времен до нашего времени. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 24 мая 2018.
  4. Улица С.Е. Богданчука (руск.). История. Brest-SV. Праверана 26 лістапада 2012.
  5. Мацко А.Н. Борьба трудящихся Польши и Западной Белоруссии против фашизма (1933—1939). — Мн.: Изд-во Академии Наук БССР, 1963. — С. 39.