Стракатакрылка зменлівая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стракатакрылка зменлівая
Araschnia levana bgiu.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Araschnia levana Linnaeus), 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  171575

Araschnia levana — дзённы матылёк з сямейства Німфаліды.

Этымалогія лацінскай назвы[правіць | правіць зыходнік]

Levana (з лацінскай) — легкадумная, ветраная.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 15 — 22 мм. Яркі прыклад сезоннага дымарфізму: асобіны другога (летняга) пакалення (форма prorsa) некалькі буйней асобін першага пакалення (тыповая форма) і афарбаваныя ў цёмны колер. Від утварае вялікую колькасць мясцовых формаў пры стабільнасці двух асноўных. Дастаткова лёгка можна атрымаць розныя цеплавыя формы, калі вытрымліваць кукалкі пры рознай тэмпературы. Валодае сезонным дымарфізмам, так як сустракаецца ў двух формах (вясновай і летняй). 1-е пакаленне (першая форма) мае крылы, якія зверху жоўта-аранжавыя з чорнымі плямамі, а знізу — з белым сеткаватым малюнкам на аранжавым фоне. 2-е пакаленне (летняя форма; f. prorsa) рэзка адрозніваецца ад вясновай: яна чорнага колеру з белымі палоскамі; вясновую форму нагадваюць толькі жоўтыя і аранжавыя плямы.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Умераны пояс Еўразіі. Арэал распасціраецца ад Францыі праз цэнтральную Еўропу і Сярэднюю Азію да Карэі і Японіі. Адсутнічае ў некаторых краінах Паўночнай (у Англіі, Ірландыі, Скандынавіі) і Паўднёвай Еўропы (у Іспаніі, Партугаліі, Італіі, Югаславіі і Грэцыі).

Звычайны і распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе від, не сустракаецца толькі на поўнач ад мяжы таёжнага поясу, у сярэднестэпавай і сухастэпавай падзонах стэпавай зоны Украіны і Расіі і ўКрыму. Адзіная папуляцыя у сухастэпавай зоне стэпавай зоны Украіны ў вусці Дняпра (Херсонская вобласць) знаходзіцца ў дэпрэсіі альбо вымерла. Шырока распаўсюджаны ў гарах Карпат і Каўказа.

Месцапражыванне[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе лугі, лугавіны і ўзлескі ў лясах розных тыпаў, таксама сустракаецца ў садках, на пустках, абочынах дарог, па берагах рэк. У гарах падымаецца да 1400 м над узр. м.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Развіваецца, як правіла, у двух пакаленнях. Час лёту з пачатку мая да другой дэкады чэрвеня і з пачатку ліпеня да сярэдзіны жніўня. Самкі адкладаюць яйкі на ніжнюю паверхню лісця, прыляпляючы іх адно на аднаго своеасаблівымі ланцужкамі па 6-15 яек. Адразу ж пасля адкладвання аднаго ланцужка яек, самка адкладае побач наступны, утвараючы скапленні да 100 яек на адным лісце.

Вусені першага пакалення развіваюцца з мая па верасень. На кармавых раслінах жывуць вывадкамі, не распаўзаючыся далёка адзін ад аднаго. Пасля чацвёртай лінькі вядуць адзіночны спосаб жыцця. Акукліваецца на кармавых раслінах або ў якім-небудзь сховішчы. Кукалка прымацоўваецца да субстрату вяршыняй брушка і вісіць ўніз галавой. У нашчадкаў другога пакалення зімуюць кукалкі, з якіх вясной з'яўляюцца матылі тыповай формы. Часта застаюцца на зімоўку кукалкі, якія адносяцца да нашчадкаў першага пакалення матылькоў, даючы вясной таксама матылькоў тыповай формы.

Кармавыя расліны вусеняў: Крапіва двухдомная (Urtica dioica), Urtica urens.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

  • Матылёк года ў Германіі ў 2007 годзе.

Зноскі