Стральба і захоп закладнікаў у Кіеве (2026)
| Стральба і захоп закладнікаў у Кіеве | |
|---|---|
| Месца нападу |
супермаркет «Велмарт» (ГЦ «Demeevsky»), Кіеў, Украіна |
| Дата |
18 красавіка 2026 года арыенціровачна з 17:00 да 18:00 (па Кіеве) |
| Зброя | аўтаматычная агнястрэльная зброя KelTec SUB2000 |
| Загінулыя | 8 (уключаючы нападніка) |
| Параненыя | ад 10 да 15 чалавек |
| Колькасць забойцаў | 1 |
| Забойцы | Дзмітрый Васільчанкаў |
| Колькасць закладнікаў | 4 |
Стральба і захоп закладнікаў у Кіеве — тэрарыстычны акт, які адбыўся 18 красавіка 2026 года ў Кіеве. Злачынец, узброены аўтаматычнай зброяй, адкрыў бязладную стральбу па людзях на вуліцы, пасля чаго схаваўся ў памяшканні мясцовага супермаркета сеткі «Велмарт», захапіўшы ў закладнікі наведвальнікаў і персанал.
Для нейтралізацыі злачынца на месца былі сцягнутыя сілы Нацыянальнай паліцыі Украіны і байцы спецпадраздзялення КОРД. Пасля серыі беспаспяховых перамоў спецназ пачаў штурм будынка. Зламыснік аказаў узброены супраціў праваахоўнікам і быў ліквідаваны на месцы. Паводле папярэдніх звестак, апублікаваных ва ўкраінскіх СМІ, нападнікам аказаўся 57-гадовы Дзмітрый Васільчанкаў, які меў падвойнае грамадзянства Расіі і Украіны.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Паводле папярэдніх звестак, інцыдэнту папярэднічаў канфлікт, у выніку якога зламыснік падпаліў уласную кватэру. Каля 17:00 узброены аўтаматычнай зброяй мужчына адкрыў стральбу на вуліцы ў мікрараёне Дзямііўка (Галасііўскі раён). У выніку агню на вуліцы пацярпелі выпадковыя мінакі, сярод якіх было непаўналетняе дзіця[1].
Хаваючыся ад праваахоўных органаў, стралок забег у будынак гандлёвага цэнтра Demeevsky і забарыкадаваўся ў памяшканні супермаркета «Велмарт». Унутры крамы ён узяў у закладнікі наведвальнікаў і супрацоўнікаў.
Раён здарэння быў аператыўна ачэплены паліцыяй, рух транспарту перакрыты. На месца прыбылі бранятэхніка і байцы спецпадраздзялення Нацыянальнай паліцыі Украіны КОРД[2]. Праваахоўнікі задзейнічалі перагаворшчыкаў для ўрэгулявання сітуацыі мірным шляхам і вызвалення людзей, аднак кантакт са зламыснікам не прынёс вынікаў.
У сувязі з прамой пагрозай жыцця закладнікаў спецназ прыняў рашэнне аб пачатку штурму будынка. Падчас правядзення аперацыі нападнік аказаў актыўны супраціў і адкрыў агонь па паліцыянтам, пасля чаго быў ліквідаваны агнём у адказ[3].
Служба бяспекі Украіны кваліфікавала здарэнне як тэрарыстычны акт і адкрыла крымінальную вытворчасць па ч. 3 арт. 258 Крымінальнага кодэкса Украіны (тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі людзей)[4].
Асоба нападніка
[правіць | правіць зыходнік]Па даных СМІ і Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, нападнікам апынуўся Васільчанкаў Дзмітрый Васільевіч (нарадзіўся 21 красавіка 1968 года[5] ў Маскве, аднак меў падвойнае грамадзянства — Украіны і Расіі). Раней праходзіў службу ў часці 30274 Узброеных Сіл Расіі, меў званне палкоўніка. Вядома, што да пераезду ў Кіеў пражываў у горадзе Бахмут Данецкай вобласці, а пасля пераехаў у Кіеў. Карыстаўся электроннымі поштамі, у якіх у пачатку адрасу мелася абрэвіятура «VDV», што літаральна значыць Паветрана-дэсантныя войскі. У расійскіх пабліках сцвярджаў, што «данаціў на СВА». Расійскае выданне ASTRA, грунтуючыся на інфармацыі злітых баз даных, пісала, што стралок пражываў у Разані і ў 2016 годзе тройчы перасякаў расійска-ўкраінскую мяжу. Станам на 2022 год у яго быў дзейны рахунак у «Сбербанку», а на 2023 года — у «Альфа-Банку». На 2023 год ён лічыўся ў базе Дэпартамента аховы здароўя горада Масквы[6][7].
Ахвяры і пацярпелыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле заяваў мэра Кіева Віталя Клічко і звестак медыцынскіх службаў, ахвярамі стральбы на вуліцы сталі як мінімум 2 чалавекі[8]. Яшчэ 5 чалавек былі шпіталізаваныя з раненнямі рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых лічыцца непаўналетняе дзіця, а таксама ахоўнік супермаркета «Велмарт».
Станам на 19 красавіка было вядома пра 6 загінулых — 4 чалавекі былі забітыя на вуліцы, 1 закладнік быў забіты ў супермаркеце, яшчэ 1 чалавек памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў. Паведамлялася пра мінімум 15 пацярпелых, сярод якіх 11-гадовае дзіця. Паводле інфармацыі Віталя Клічко на 19 красавіка ў бальніцах горада знаходзілася 8 пацярпелых, сярод якіх: дзіця ў стабільным стане сярэдняй цяжкасці; 7 дарослых, з якіх 1 у вельмі цяжкім стане, і па 3 у цяжкім стане і стане сярэдняй цяжкасці<[4]. 20 красавіка ў бальніцы памёр яшчэ 1 пацярпелы[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Виолетта Карлащук. Стрілянина у Києві: загинули людина, є поранені. Нападника ліквідували (укр.). Суспільне Київ (18 красавіка 2026).
- ↑ У Києві КОРД готується штурмувати супермаркет, де забарикадувався стрілець (укр.). Судово-юридична газета (18 красавіка 2026).
- ↑ У Києві ліквідували стрільця, який відкрив вогонь по людях (укр.). Укрінформ (18 красавіка 2026).
- 1 2 Анастасія Ковалевич (Чернякович). Теракт у Києві: за фактом неналежного виконання поліцейськими службових обов'язків розпочали кримінальне провадження (укр.). Громадське радіо (19 красавіка 2026).
- ↑ Катерина Тищенко, Михаил Ткач. Чоловіка, що влаштував стрілянину в Києві, вбито (укр.). Украинская правда (18 красавіка 2026).
- ↑ Вероника Соцкова. Народився у Москві: ЗМІ назвали ім'я чоловіка, який відкрив вогонь у Києві (укр.). 24 канал (18 красавіка 2026).
- ↑ Стрілянина в Києві: чоловіка, який відкрив вогонь і захопив заручників, ліквідували, він вбив 6 людей, постраждали 15 — онлайн (укр.). NV (18 красавіка 2026).
- ↑ У Києві КОРД готується штурмувати супермаркет, де забарикадувався стрілець (укр.). Судово-юридична газета (18 красавіка 2026).
- ↑ У лікарні помер ще один поранений під час теракту в Києві (укр.). Deutsche Welle (20 красавіка 2026).