Стратапаўза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Будова атмасферы

Стратапаўза — слой атмасферы Зямлі, які з’яўляецца пераходным паміж стратасферай і мезасферай. У стратасферы тэмпература павышаецца з павелічэннем вышыні, а стратапаўза з’яўляецца слоем, дзе тэмпература дасягае максімуму. Тэмпература стратапаўзы — каля 0 °C.

На Зямлі стратапаўза знаходзіцца на вышыні 50 — 55 км над узроўнем мора. Атмасферны ціск складае каля 1/1000 ад ціску на ўзроўні мора.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).