Перайсці да зместу

Стратасфера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ДжамалунгмаТрапасфераСтратасфераМетэазондМетэорыМезасфераЛінія КарманаПалярнае ззяннеТэрмасфераЭкзасфера
Будова атмасферы

Стратасфе́ра[1] (ад стар.-грэч. Στρατός — «армія» і σφαῖρα — «шар», «сфера») — слой атмасферы Зямлі, які знаходзіцца на вышыні ад 11 да 50 км.

Характэрна нязначная змена тэмпературы ў слоі 11—25 км (ніжні слой стратасферы) і павышэнне яе ў слоі 25-40 км ад −56,5 да 0,8 ° С (верхні слой стратасферы або вобласць інверсіі). Дасягнуўшы на вышыні каля 40 км значэння каля 273 К (амаль 0 ° C), тэмпература застаецца пастаяннай да вышыні каля 55 км. Гэтая вобласць пастаяннай тэмпературы называецца стратапаўзай і з’яўляецца мяжой паміж стратасферай і мезасферай.

Павелічэнне тэмпературы з вышынёй у стратасферы абумоўлена наяўнасцю азону. Азон інтэнсіўна паглынае жорсткае ўльтрафіялетавае выпраменьванне Сонца, за кошт чаго павышаецца тэмпература ў стратасферы.

Павелічэнне тэмпературы з вышынёю надае стратасферы дынамічную ўстойлівасць. Тут амаль адсутнічаюць турбулентнае перамешванне і канвектыўныя токі паветра. Аднак здараюцца выпадкі запаволенага асядання ці падняцця паветра. Для стратасферы больш характэрны гарызантальны перанос паветраных мас, пераважна заходніх напрамкаў.

У стратасферы, як правіла, воблакі адсутнічаюць. Аднак у рэдкіх выпадках на вышыні 20—30 км могуць утварацца тонкія яркія воблакі, якія складаюцца з найдрабнейшых пераахалоджаных кропелек вады ці крышталікаў лёду. Днём яны не бачны, а ўначы адліваюць радужным колерам, за што атрымалі назву — перламутравыя воблакі.

Зноскі

  • Стратасфе́ра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 200. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004. — 185 с.: іл.
  • Стратасфе́ра // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 274. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Стратосфера // Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 5: Стробоскопические приборы — Яркость (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Большая российская энциклопедия, 1999. — 692 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85270-101-7.
  • Стратосфера / Шмелер С. М. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Стратосфера // Самойлов К. И. Морской словарь. — М.-Л.: Государственное Военно-морское Издательство НКВМФ Союза ССР, 1941. (руск.)