Стрататып

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стрататы́п[1] — пэўным разрэз (адзіны або складовы[2]) адкладаў стратыграфічнага падраздзялення (стратона), указаны і апісаны ў якасці эталоннага. Дазваляе вызначыць аб’ём, межы, літалагічныя і палеанталагічныя характарыстыкі падраздзялення[3].

«Залаты цвік», які адзначае глабальны стратыпічны разрэз і кропку глабальнай мяжы (GSSP) эдыякарыйскага перыяду (агаленне даламітавай тоўшчы ў Энарама Крык, Паўднёвая Аўстралія). Бачны месцы адбору проб

Адрозніваюць наступныя стрататыпы:

  • галастрататып (першасны стрататып) — устанаўліваецца аўтарам стратыграфічнага падраздзялення адначасова з устанаўленнем самога падраздзялення;
  • лектастрататып (абраны стрататып) — выбіраецца ў тых выпадках, калі першасны стрататып не быў паказаны аўтарам падраздзялення;
  • неастрататып (новы стрататып) — выбіраецца, калі першасны стрататып з якіх-небудзь прычын стаў недаступным для параўнання і вывучэння (напрыклад, у сувязі са знішчэннем агаленняў, затапленнем)[2].

Складовым стрататыпам называецца сукупнасць разрэзаў, размешчаных у рамках стрататыповай мясцовасці, якія складаюць разам поўны тыповы разрэз пэўнага стратона. Яго варыянтам з’яўляецца арэальны стрататып — сукупнасць разрэзаў, якія размешчаны ў рамках стрататыповай мясцовасці і забяспечваюць вызначэнне ўзроставай паслядоўнасці слаёў і межаў дадзенага падраздзялення як стратыграфічнымі, так і геамарфалагічнымі метадамі. Гіпастрататып (другасны, дадатковы стрататып) — дадаткова абраны разрэз, які валодае больш выразнымі, у параўнанні з галастрататыпам, асаблівасцямі (больш даступны і лепш ахарактарызаваны). Парастрататып — разрэз, які быў выкарыстаны аўтарам пры першапачатковым вызначэнні галастрататыпа з мэтай дапаўнення яго характарыстыкі. Стрататып стратыграфічнай мяжы (лімітатып) — абраны ў якасці эталоннага разрэз, у якім фіксуецца становішча ніжняй мяжы стратона.

Кожнае стратыграфічнае падраздзяленне можа мець толькі адзін стрататып. У Міжнароднай стратыграфічнай шкале ўсе падраздзяленні павінны мець стрататып мяжы ў форме «глабальнага стратратапічнага разрэзу і кропкі» (GSSP), калі ў разрэзе паказана канкрэтнае месца ніжняй мяжы падраздзялення (так званы «залаты цвік»)[3]. Апублікаванне апісання стрататыпа — абавязковая ўмова валіднасці большасці катэгорый стратыграфічных падраздзяленняў[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]