Стратыграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стратыгра́фія (лац.: stratum «слой» + грэч. graphō «пішу») — раздзел гістарычнай геалогіі, які вывучае паслядоўнасць фарміравання горных парод, іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны і геалагічны ўзрост.

Стратыграфія цесна звязаная з палеанталогіяй і геахраналогіяй. У задачу канкрэтных стратыграфічных даследаванняў уваходзіць стратыграфічнае расчляненне геалагічных разрэзаў і вылучэнне стратыграфічных падраздзяленняў (гл.далей: стратыграфічная шкала) для асобных участкаў зямной кары (стварэнне лакальных (мясцовых) і рэгіянальных стратыграфічных схем), правядзенне іх міжрэгіянальных карэляцый.

Для земляў Беларусі распрацаваныя і створаныя рэгіянальныя стратыграфічныя схемы платформавага чахла і крышталічнага фундамента.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік — Мн.: Народная асвета, 1994. — 367 с. — ISBN 985-03-0054-X — С. 292—293.
  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8. — С. 281—282.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 200—201. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]