Стратэгічны план Аўстра-Венгрыі напярэдадні Першай сусветнай вайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Стратэгічны план Аўстра-Венгрыі напярэдадні Першай сусветнай вайны — стратэгічны план камандавання Узброеных сіл Аўстра-Венгрыі, на выпадак пачатку вялікай еўрапейскай вайны.

Выдатны ваенны стратэг і кіраўнік Генштаба аўстра-венгерскай арміі Франц Конрад фон Гётцэндорф напярэдадні Першай сусветнай вайны распрацаваў два стратэгічныя планы баявых дзеянняў: «План Р» — вайны супраць Расіі і Сербіі і «план Б» — войны толькі супраць Сербіі.

План «Р» прадугледжваў наступ на Седлец дзвюх аўстра-венгерскіх армій з Галіцыі і 8-й германскай арміі з Усходняй Прусіі.

Для рускай ваеннай разведкі план не быў тайнай, высокапастаўлены супрацоўнік Генштаба аўстра-венгерскай арміі Альфрэд Рэдль быў платным агентам Расіі. Таму расійскае вярхоўнае галоўнакамандаванне было паінфармавана не толькі пра агульныя контуры будучага разгортвання, але і пра ўсе яго дэталі.

Спачатку войны Гётцэндорф выбраў «план Б», але ўжо пасля пачатку ажыццяўлення канцэнтравання аўстра-венгерскіх войскаў перадумаў, загадаўшы пачаць наступальныя дзеянні на Галіцыю, супраць рускіх войскаў, і на Сербію, супраць сербскіх. З-за рэзкай змены ў планах адну з шасці армій Аўстра-Венгрыі апынулася немагчыма выкарыстаць як на адным, так і на іншым стратэгічным кірунку.