Страхавы поліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Страхавы поліс (англ.: insurance policy, фр.: police, італ.: polizza — распіска, квітанцыя) — як правіла, імянны дакумент, які пацвярджае афармленне дагавора страхавання, выданы страхавой кампаніяй (страхоўшчыкам) страхавальніку (застрахаванаму). Ён таксама змяшчае ўказанне на суб’ектаў страхавых адносін і істотныя ўмовы дагавора страхавання [1], напрыклад, від, аб’ект, пачатак і канец дзеяння страхавання, памер страхавой сумы, звесткі аб страхоўшчыку, страхавальніку і іншыя ўмовы[2]. Поліс выдаецца страхавальніку пасля афармлення дагавора і аплаты страхавой прэміі[3]. У полісе таксама павінна змяшчацца спасылка на дзейсныя правілы страхавання. Да каштоўных папер страхавы поліс не адносіцца[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Страхавы поліс звычайна павінен утрымоўваць:

  • назву дакумента;
  • найменне, юрыдычны адрас і банкаўскія рэквізіты страхоўшчыка;
  • поўнае найменне ці прозвішча, імя, імя па бацьку страхавальніка і яго адрас;
  • указанне аб’екта страхавання;
  • памер страхавой сумы;
  • указанне страхавой рызыкі;
  • памер страхавога ўнёску (унёскаў), тэрміны і парадак яго аплаты;
  • тэрмін дзеяння дагавора страхавання, парадак змены і спынення дагавора страхавання;
  • іншыя ўмовы па пагадненні бакоў, у тым ліку дадаткі да правіл страхавання, або выключэнні з іх;
  • подпісы бакоў.

Поліс страхавання жыцця звычайна ўтрымоўвае ўказанне выгоданабыўцы. У шэрагу відаў страхавання (марское страхаванне, страхаванне маёмасці і іншыя) страхавы поліс можа быць аформлены на прад’яўніка, без указання выгоданабыўцы. У такіх выпадках для ажыццяўлення страхавальнікам ці выгоданабыўцам праў па такім дагаворы неабходна прад’яўленне гэтага поліса страхоўшчыку[1].

Па асобных відах страхавання дзейнічаюць тыпавыя формы полісаў (напрыклад, формы поліса па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў і па абавязковым медыцынскім страхаванні).

Пры страхаванні грузаў нароўні з полісам, якія дзейнічаюць на адну партыю груза, могуць ужывацца генеральныя полісы, па якім страхуюцца розныя партыі аднатыпных грузаў. У таксаваным полісе загадзя паказваецца ацэнка кошту застрахаванай маёмасці[4].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Страховой полис // Социальное партнёрство — Телевидение. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2016. — С. 303. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-368-2.
  2. Полис страховой // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  3. Шахов В.В. Страховой полис // Введение в страхование. — Масква: Финансы и статистика, 1999. — С. 189. — 286 с. — ISBN 5-279-02059-1.
  4. Страховой полис // Финансово-кредитный энциклопедический словарь. — М.: Финансы и статистика. Под общ. ред. А. Г. Грязновой. 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]