Страчок

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Страчкі)
Jump to navigation Jump to search
Страчок
Gyromitra esculenta.jpg
Страчок асенні (Gyromitra infula)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gyromitra Fr. 1849

Даччыныя таксоны
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  33160
EOL  16386
MB  2184

Страчок[1] (Gyromitra) — род сумчатых грыбоў сямейства Дысцынавыя (Discinaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовыя целы (апатэцыі) шапкавыя. Шапка няправільна-акруглая, звіліста-маршчакаватая (у смарчка асенняга — лопасцева-седлападобная), з глыбокімі складкамі, у выглядзе камячка змятага аксаміту, каштанава-карычневая, часта з прырослым да ножкі краем, пустая. Ножка звычайна кароткая, няправільных абрысаў, пустая, крохкая, белая, часам з фіялетавым адценнем. Споры эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя, з дзвюма каплямі масла на канцах.

Пашырэнне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, у т. л. на Беларусі. Сапратрофы. Растуць пераважна на пясчанай глебе ў хваёвых лясах.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюцца 3 віды; страчок гіганцкі (Gyromitra gigas) і страчок звычайны (Gyromitra esculenta) — вясеннія грыбы, страчок асенні (Gyromitra infula) пладаносіць увосень.

Спажыванне[правіць | правіць зыходнік]

Умоўна ядомыя грыбы, спажываюцца сушаныя. Часта іх блытаюць з ядомымі смаржкамі (Morchella spp.).

Зноскі

  1. Страчок // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.204

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]