Страчова
| Сяло | |
| Страчова | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Суземскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 242163 |
| Код АКАТП | 15252812007 |
Страчова[2] (руск.: Страчово) — сяло ў Суземскім раёне Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сяло ўпершыню згадваецца ў дакументах 1630–1650-х гадоў. Паводле мясцовага падання, заснавальнікам быў Афанасій Страчоў, ад прозвішча якога пайшла назва сяла.
У 1782 годзе ў селе налічвалася 248 душ мужчынскага і 250 душ жаночага полу. У 1796 годзе — 359 мужчын і 360 жанчын.
У канцы XVIII стагоддзя ў селе існавала драўляная царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы з прыхадам у імя Мікалая Цудатворца. У дакументах 1782 года згадваецца царква Мікалая Цудатворца, якая ў 1785–1789 гадах была перабудавана жыхарамі слабады Бярозавец Архіпам Асіпавым сынам Проніным.
Да 2001 года назва па руску афіцыйна пісалася як «Страчёво», аднак згодна з рашэннем мясцовай адміністрацыі была зменена на «Страчово».