Строммашына (Магілёў)
| Магілёўскі завод «Строммашына» | |
|---|---|
| Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
| Заснаванне | 1913 |
| Ранейшыя назвы | 7-ы чыгуналіцейны завод |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | Машынабудаванне |
| Прадукцыя | вежавы кран, шахтавы адвалаўтваральнік, прэсы і станкі, прывады насосаў, цюбінг |
| Абарот | ▼62,161 млрд рублёў[1] (2015 г.; $3,824 млн) |
| Аперацыйны прыбытак | ▲-84,127 млрд руб. (2015 г.; $-5,175 млн) |
| Чысты прыбытак | ▲-84,127 млрд руб. (2015 г.; $-5,175 млн) |
| Колькасць супрацоўнікаў | 1.249 (2016 г.) |
| Сайт | strommashina.mogilev.by |
Магілёўскі завод «Строммашына» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі. Заснавана ў верасні 1913 года ў Магілёве які прыватная медналіцейна-механічная майстэрня братоў Мазья.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Расійская імперыя
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1913 года браты М. і А. Мазья адкрылі ў Магілёве медналіцейна-механічную майстэрню па Дняпроўскім праспекце (цяпер — Першамайская вуліца). У майстэрні выраблялі млыны, маслабойні і вінакурні, артэзіянскія калодзежы, плугі, косы і сякеры. У 1914 годзе ў майстэрні працавала 15 работнікаў. У 1917 годзе прадпрыемства стала чыгуналіцейна-кацельным заводам братоў Мазья і Аранзон. Завод меў уласную краму і быў абанентам тэлефоннай сеткі Магілёва.
Савецкі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]
У лістападзе 1918 года бальшавікі нацыяналізавалі завод, які стаў вырабляць павозкі і рамантаваць аўтамабілі і паходныя кухні для Чырвонай арміі. У 1919 годзе завод налічваў 27 супрацоўнікаў. У 1920 годзе лік супрацоўнікаў вырас да 118 работнікаў і 17 службоўцаў. У другой палове 1921 года прадпрыемства атрымала назву «7-ы чыгуналіцейны завод», які стаў вырабляць сельскагаспадарчыя машыны і прылады (конны прывад, веялка, малацілка, плуг, барана і кацёл), абсталяванне для млыноў, вінакурняў і лесапілак. У першай палове 1923 года арцель работнікаў аднавіла завод пасля прастою пад назвай «Адраджэньне»[2].
У 1926 годзе завод «Чырвоны адраджэнец» меў 67 работнікаў. У 1935 годзе завод атрымаў імя Г. Дзімітрава, увайшоў у склад Народнага камісарыята цяжкай прамысловасці СССР і налічваў 184 супрацоўнікаў. У 1937 годзе колькасць супрацоўнікаў вырасла да 236. У ліпені 1941 года завод вывезлі ў Куйбышаў (РСФСР), дзе сталі выпускаць авіярухавікі. Тым часам нямецкія акупанты стварылі на плошчах завода канцлагер. У 1946 годзе завод аднавілі ў Магілёве пад назвай «Строммашына». Частку вырабаў пастаўлялі ў чатыры краіны Азіі (Інданезія, Індыя, Іран і Турцыя) і пяць краін Еўропы (Балгарыя, Венгрыя, Італія, Польшча і Францыя). У 1962 годзе «Строммашыне» перадалі цэхі завода «Электрарухавік». У 1965 годзе пачалі выраб грузавых і пасажырскіх ліфтаў. У 1973 годзе вырабілі больш за 3400 ліфтаў. У 1987 годзе «Строммашына» стала выпускаць абсталяванне «СМК 350» для заводаў керамічнай цэглы (магутнасць — 75 млн цаглін за год). У выніку ў РСФСР пабудавалі заводы ў пас. Круглае (Чалябінская вобласць), Варатынску (Калужкая вобласць) і Новакубанск (Краснадарскі край).
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1995 годзе прадпрыемства стала вырабляць вытворчыя лініі для выпуску жалезабетонных, напружаных шпалаў і брусы стрэлачных пераводаў. У 1996 годзе першую лінію паставілі на Ашхабадскі завод жалезабетонных шпалаў (Туркменістан), магутнасць якога склала 500 000 шпалаў. У 1998 годзе пусцілі лінію палімерных парашковых пакрыццяў магутнасцю 100 000 м² за год. У 1999 годзе завод «Строммашына» асвоіў рамонт збожжаўборачных камбайнаў «Дон-1500». У 2003 годзе вырабілі першы прывад штангавай глыбіннай пампы ПШГНТ для свідравіны № 91 Залатавухінскага радовішча кіраўніцтва «Рэчыцанафта» УП «Беларуснафта»[2].
У 2009 годзе пусцілі лінію гальванічнага пакрыцця. У студзені 2016 года эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў ААТ «Магілёўскі завод „Строммашына“» неплацежаздольным і вылучыў 2,5 гады на яго фінансавае аздараўленне[3]. 2 лютага 2016 года стала вядома, што в. а. гендырэктара завода быў прызначаны раней асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, службовы падлог, крадзяжы і прычыненне шкоды ў буйным памеры, Дзмітрый Усаў, які датэрмінова выйшаў на свабоду[4]. У ліпені 2016 г. завод наведаў прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка і паабяцаў выратаваць яго, але ў ліпені 2018 г. Савет Міністраў Беларусі ў чарговы раз працягнуў тэрмін санацыі да сярэдзіны 2023 г.[5]
У верасні 2023 года будынкі і камунікацыі, размешчаныя на плошчы памерам 3,5 га — той, якая бліжэй да вуліцы Першамайскай, прададзены за 5.738.812 беларускіх рублёў. Астатнюю частку, плошчай каля 17 гектараў, якую раней займала прадпрыемства, у 2022 годзе купіла ААТ «Белаз» і стварае там вытворчасць сталёвых канструкцый. Новым уласнікам стала кампанія ТАА «Тведас» — кампанія, якая да гэтага пабудавала ў Магілёве некалькі гандлёвых цэнтраў.[6]
У сакавіку 2024 года стала вядома пра планы стварэння новай грамадскай прасторы. На тэрыторыі былога завода з’явяцца сучасныя аб’екты — парк атракцыёнаў і вялікі крыты дзіцячы цэнтр. Частку плошчаў адвядуць пад гіпермаркет і будаўнічую краму. Вядуцца працы ў цэхах № 1 і № 5, якія выходзяць на вуліцу Ціміразеўскую.[7]
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- М. Мазья (1913 — лістапад 1917 гг.)
- Файбышэвіч (1 ліпеня 1920 — 1920-я)
- Уладзімір Якаўлевіч Саханько (1990-я — 2011 г.)
Генеральныя дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- У 1966 годзе на будынку аднаго з цэхаў завода (вул. Першамайская, 77) устаноўлена мемарыяльная дошка ахвярам фашызму. У час акупацыі горада нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі на тэрыторыі прадпрыемства канцэнтрацыйны лагер, дзе загубілі сотні савецкіх грамадзян[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 20 верасня 2018.
- 1 2 Эканоміка Магілёўшчыны: Строммашына(недаступная спасылка) (17 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2017. Праверана 20 верасня 2018.
- ↑ Сітуацыя на прадпрыемствах "Строммашына" і "Магілёўтрансмаш" разгледжаная на пасяджэнні прэзідыума Саўміна(недаступная спасылка). БелаПАН (8 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 20 верасня 2018.
- 1 2 Дырэктар-карупцыянер з «Магілёўдрэва» вызвалены з калоніі і прызначаны кіраўніком іншага магілёўскага завода. Наша Ніва (2 лютага 2016). Праверана 20 верасня 2018.
- ↑ Пару лет назад Лукашенко пообещал Могилевскому заводу процветание… // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2018. — № 37 (785). — 18 сентября. — С. 11.
- ↑ https://bobruisk.ru/news/2023/09/22/mogilevskij-zavod-strommashina-prodan
- ↑ https://mogilev.biz/story/news_2694.html
- ↑ Новыя прызначэнні. Наша Ніва (15 чэрвеня 2012). Праверана 20 верасня 2018.
- ↑ Лукашэнка прызначыў рэктара Акадэміі кіравання, старшыняў райвыканкамаў і іншых чыноўнікаў. Наша Ніва (15 снежня 2014). Праверана 20 верасня 2018.
- ↑ 36. Мемарыяльная дошка архвярам фашызму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Строммашына (Магілёў)