Перайсці да зместу

Стронга радужная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стронга радужная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oncorhynchus mykiss Walbaum, 1792

Сінонімы
  • Parasalmo clarkii
  • Parasalmo penshinensis
  • Salmo clarki
  • Salmo mykiss
  • Salmo penshinensis
  • Salmo gairdneri Richardson

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161989
NCBI  8022
EOL  205250

Стронга радужная, стронга вясёлкавая (Oncorhynchus mykiss) — рыба сямейства ласасёвых.

Даўжыня цела 50—90 см, маса да 2, радзей 6 кг. Падобна да стронгі ручаёвай, адрозніваецца больш доўгім целам, выемчатым хваставым плаўніком, шырокай радужнай палосай уздоўж бакавой лініі, адсутнасцю на целе чырвоных плямін.

Аселая форма. Пашырана ў горных рэках, ручаях, азёрах ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Часам лічыцца падвідам або прэснаводнай формай ціхаакіянскага стальнагаловага ласося (Salmo gairdneri). Акліматызавана ў Еўропе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Афрыцы, на Мадагаскары. Аб'ект сажалкавай рыбагадоўлі.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца воднымі беспазваночнымі, дробнай рыбай і насякомымі; у сажалкавых гаспадарках — спецыяльна прыгатаваным кормам.

Тэмпературны оптымум каля 20 °С. Палавая спеласць на 3—4-м годзе жыцця. У прыродных умовах нерастуе ў сакавікукрасавіку на ўчастках з камяністым грунтам, ікру закопвае ў гальку. Плоднасць 1,6—2 тыс. ікрынак на 1 кг масы цела. Развіццё ікры каля 1,5—2 месяцаў.

Кулінарнае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]
Радужную стронгу гатуюць на грылі.

Мяса цэніцца як дыетычны прадукт.

  • Жукаў П. Стронга радужная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Плюта М. В. Стро́нгі, фарэлі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 206. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).