Струга (Столінскі раён)
Выгляд
Аграгарадок
Струга
| ||||||||||||||||||||||||||
Стру́га[1] (трансліт.: Struha, руск.: Струга) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Стружскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца каля ракі Гарынь, за 5 кіламетраў у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Столін, за 250 кіламетраў ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 912 чалавек у 179 дварах[3].
У ліпені 1944 года гітлераўцамі было спалена 144 дамоў, забіта 15 чалавек[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 977 жыхароў, 296 двароў (2001)[2].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Амбулаторыя
- Аптэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Міхайлаўская царква (пачатак XX стагоддзя).
- Брацкая магіла савецкіх воінаў. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000698
- Каля вёскі славянскае паселішча VII—IX стагоддзяў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б Струга (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023) // Электронная база даных «Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стру́га // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 208—209. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Струга (Столінскі раён)