Стрыбог
Стрыбог | |
---|---|
![]() | |
Міфалогія | славянская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол |
Браты і сёстры | Даждзьбог[1] |
![]() |
Стрыбог — старажытнаславянскі бог ветраў, якія наганялі дажджавыя хмары.
Паводле «Аповесці мінулых гадоў», ідал Стрыбога быў устаноўлены ў Кіеве ў 980 годзе князем Уладзімірам у ліку іншых галоўных багоў. Стрыбог — (дзядзька, брат бацькі), стары бог, дзед вятроў, згадаюць у «Слове пра паход Ігараў» («Се ветри, Стрибожи внуци, веют с моря стрелами на храбрыя полкы Игоревы»), што, верагодна, указвае на атмасферныя функцыі Стрыбога. Стрыбог згадваецца таксама ў старажытнарускіх павучаннях супраць паганства.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стрыбог
- ↑ Encyclopedia of Ancient Deities — 1 — Jefferson: McFarland & Company, 2000. — P. 144. — 597 p. — ISBN 0-7864-0317-9