Стрыптыз і вайна
| Стрыптыз і вайна | |
|---|---|
| Стрыптыз і вайна | |
| |
| Жанр | дакументальны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| Аператар | |
| Кінакампанія | Белсат |
| Працягласць | 68 хв. |
| Краіны | |
| Мова | руская |
| Год | 2019 |
| IMDb | ID 8753730 |
«Стрыпты́з і вайна́» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Куціла на тэлеканале «Белсат» у 2019 годзе.[1]
Змест
[правіць | правіць зыходнік]У ваенным гарадку пад Мінскам жывуць дзед і ўнук. Падпалкоўнік авіяцыі ў адстаўцы, дзед узнагароджаны медалямі, жыве актыўна, удзельнічае ў грамадскім жыцці. Свята верыць у ідэалы савецкага мінулага, шчыра распавядае аб гэтым моладзі. Унук кінуў прафесію інжынера. Офісная праца не прыносіла яму ні заробка, ні задавальнення. Сёння ён спрабуе ажыццявіць мару – стварыць тэатр эратычнага танца. Дзядуля не гатовы мірыцца з памкненнямі ўнука і прыкладае ўсе намаганні, каб вярнуць яго да стабільнага і звычайнага жыцця. Канфлікт пакаленняў робіцца роздумам аб супярэчнасцях постсавецкай прасторы.[2]
У фільме здымаліся
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Анатоль Маісееў |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- рэжысёр — Андрэй Куціла
Узнагароды і фестывалі
[правіць | правіць зыходнік]Фільм удзельнічаў у 22 кінафестывалях па ўсім свеце і выйграў 6 узнагарод. Сярод іх прыз кінакрытыкаў на фестывалі фільмаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «goEast» у Вісбадэне (Германія, 2019), адмысловы прыз журы ў асноўным конкурсе дакументальнага кіно на фестывалі «Лістапад» у Мінску (Беларусь, 2020) і прыз маладога гледача на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «Millenium» у Бруселі (Бельгія, 2020).[3]
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Кінакрытык Ірэна Кацяловіч[4]:
| Як звычайна, за цікавым парадоксам у Андрэя Куцілы хаваецца невясёлы вынік. Камічныя спрэчкі, жартаўлівы мантаж, стрыптыз — усё гэтае дасьледаваньне сучаснасьці ў рэшце рэшт не дае адысьці ад савецкай выпраўкі далёка. Дакумэнтальная карціна дае нагоду канстатаваць, што мінулае і ёсьць наша сучаснасьць. |
Зноскі
- ↑ Стрыптыз і вайна. Белсат. Праверана 31 жніўня 2020.
- ↑ Ганчарова, Кацярына (№46 (1220) 3 декабря 2019). Андрэй Куціла. «СТРЫПТЫЗ І ВАЙНА». БелГазета. Архівавана з арыгінала 31 жніўня 2021. Праверана 2021-08-31.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ На YouTube з'явіўся фільм Андрэя Куцілы «Стрыптыз і вайна». 34mag. 2021-05-10. Праверана 2021-08-31.
- ↑ Кацяловіч, Ірэна (28 травень 2018). Хто больш «сэксі»? Ірэна Кацяловіч пра фільм «Стрыптыз і вайна». Беларуская служба Радыё «Свабода». Праверана 2021-08-31.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- «Стрыптыз і вайна» на YouTube
