Стрэлка Васільеўскага вострава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стрэлка Васільеўскага вострава з вышыні птушынага палёту

Стрэлка Васільеўскага вострава — усходні ўскраек Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу; адзін з самых прыгожых архітэктурных ансамбляў горада; прыклад гармоніі архітэктуры горада з пейзажам берагоў Нявы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стрэлка Васільеўскага вострава
Стрэлка Васільеўскага вострава днём
Стрэлка Васільеўскага вострава ўначы

Васільеўскі востраў пачаў забудоўвацца яшчэ ў пятроўскія часы. У 1716 годзе быў зацверджаны праект архітэктара Даменіка Трэзіні, паводле якога тут павінна была з'явіцца замкнёная трапецападобная плошча, акружаная па перыметры жылымі дамамі. Аднак неўзабаве Пётр I вырашыў зрабіць стрэлку культурным і дзелавым цэнтрам горада. Пад гэтыя мэты Трэзіні ў 1719 — 1721 гады стварыў новы праект, які прадугледжвае будаўніцтва ўрадавых устаноў — будынка дванаццаці калегій, а таксама біржы, гасцінага двара і сабора.

Напачатку 1720-х уздоўж Вялікай Нявы заклалі падмуркі пад Кунсткамеру і палац царыцы Праскоўі Фёдараўны, які з 1727 года быў аддадзены Акадэміі навук. Але паўночны бераг заставаўся партовым раёнам, меней добраўпарадкаваным. Тут уздоўж Малой Нявы па праекце Трэзіні ўзвялі Гасціны двор (1722-35, захаваўся фрагмент), а таксама дамы Апраксіных, Дземідавых, Нарышкіных, Лапухіных. У 1730-я сюды быў пераведзены порт і ў гэтых будынках размясціліся біржа, мытня, склады тавараў. Паміж акадэмічным і гандлёвымі комплексамі размяшчалася шырокая нядобраўпарадкаваная тэрыторыя.

Увасабленне праекта, які захаваўся дагэтуль[правіць | правіць зыходнік]

У 1750-я пасярэдзіне плошчы па праекце І. Я. Шумахера быў пастаўлены спецыяльны павільён для Готарпскага глобуса. Паводле плана 1767 года, зацверджанаму Камісіяй па каменным будаўніцтве Санкт-Пецярбурга і Масквы, пустуючую тэрыторыю вынікала аформіць у падковападобную плошчу. За шэсць гадоў з 1783 па 1789 гады па праекце Джакама Кварэнгі на беразе Вялікай Нявы быў пабудаваны галоўны будынак Акадэміі навук, а таксама ўвагнутая частка паўночнага пакгаўза (17951797).

У 18051810 гадах архітэктар Тама-дэ-Тамон пабудаваў на пустой плошчы паміж гэтымі раёнамі будынак новай Біржы, які адказваў патрэбнасцям растучай эканомікі Расіі. Велічны будынак выкананы ў стылі антычных храмаў. Перад будынкам архітэктар усталяваў дзве Растральныя калоны з алегарычнымі фігурамі каля падножжа, якія ўвасабляюць вялікія рускія рэкі: Волгу, Днепр, Няву і Волхаў[1]. Ансамбль завяршаюць разбежныя крыламі ад Біржы будынка паўднёвага і паўночнага пакгаўзаў і мытні, пабудаваныя ў 18261832 гадах архітэктарам І. Ф. Лукіні.

Змена панарамы Стрэлкі Васільеўскага вострава ў 2008 годзе[правіць | правіць зыходнік]

Від на Стрэлку Васільеўскага вострава з Ліцейнага моста (2008)

У 2008 годзе гістарычнае аблічча Стрэлкі Васільеўскага вострава было, паводле меркавання спецыялістаў, непапраўна скажона[2][3] будаўніцтвам вышынных будынкаў у раёне ДК імя Кірава. Калі ў маі 2008 г. гэта вылілася скандал[2], і гарадская грамадскасць назвала гэту будоўлю «горадабудаўнічым злачынствам», урад Санкт-Пецярбурга прапанаваў забудоўшчыку, якому раней быў выдадзены дазвол на будаўніцтва, паменшыць паверхавасць будынка[4]. Забудоўшчык адмовіўся гэта зрабіць і заявіў, што інакш звернецца ў суд[5].

Апроч гэтага будаўніцтва, існуе таксама праект «Марскі Фасад», які можа прывесці да яшчэ горшых наступстваў для гармоніі архітэктурнага ансамбля Стрэлкі Васільеўскага вострава.

Панарама Стрэлкі Васільеўскага вострава (від з боку сценкі набярэжнай Нявы ў Біржавога сквера)
Панарама Стрэлкі Васільеўскага вострава
(від з боку сценкі набярэжнай Нявы ў Біржавога сквера)


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Марка з выявай палярнага дырыжабля Норгэ над Стрэлкай Васільеўскага вострава

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. Н. Петров, Е. А. Борисова, А. П. Науменко и др.; Гл. ред. Г. Н. Булдаков 4-е изд. / Памятники архитектуры Ленинграда. — Л.: Стройиздат, Ленинградское отделение, 1976. — С. 96—113. — 574 с.
  • Горбачевич К. С., Хабло Е. П. Почему так названы? О происхождении названий улиц, площадей, островов, рек и мостов Ленинграда. — 3-е изд., испр. и доп. — Л.: Лениздат, 1985. — С. 317. — 511 с.
  • Горбачевич К. С., Хабло Е. П. Почему так названы? О происхождении названий улиц, площадей, островов, рек и мостов Санкт-Петербурга. — 4-е изд., перераб. — СПб.: Норинт, 1996. — С. 32—33. — 359 с. — ISBN 5-7711-0002-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]