Стрэлкі звычайныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стрэлкі звычайныя
Capsella bursa-pastoris.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Capsella bursa-pastoris

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22766
NCBI  3719
EOL  583125
IPNI  279929-1
TPL  kew-2697999

Стрэлкі звычайныя (Capsella bursa-pastoris) — від адна- ці шматгадовых раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae). На Беларусі з’яўляецца занасным відам, але распаўсюдзіўся па ўсёй тэрыторыі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна вышынёй 5-50 см. Сцябло простае або галінастае, знізу апушанае. Ніжняе лісце ў разетцы, чаранковае, падоўжана-ланцэтнае, звычайна перыста-раздзельнае, з трохвугольнымі зубцамі ці долямі; сцябловае — сядзячае, сцяблоабдымнае, суцэльнае, выемчата-зубчастае. Кветкі дробныя, правільныя, 4-членныя, у гронках; пялёсткі белыя або ружаватыя, звужаны каля асновы ў ногцік і чаргуюцца з чашалісцікамі; тычынак 6, 2 з іх кароткія. Ветра- ці насякомаапыляльныя. Плод — адваротнатрохвугольны стручочак.

Біялогія і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Растуць на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог. Адна- ці двухгадовыя расліны (разеткі часам зімуюць). Цвітуць у красавіку-кастрычніку.

Выкарыстанне і ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая, кармавая, ядальная расліна. Настой і экстракт травы- кроваспыняльны, жаўцягонны і гіпатанзіўны сродак. Дазволены дзяржаўнай фармакапеяй Беларусі да медычнага выкарыстання. У афіцыйнай медыцыне выкарыстоўваюць траву Bursae pastoris herba. У народнай медыцыне ўжываецца разнастайна як мачагоннае, кроваспыняльнае, раназагойваючае; пры хваробах страўнікава-кішэчнага тракту, сэрца, нырак, печані, любых унутраніх крывацёках, ліхаманцы.

Лісце стрэлак багатае вітамінам С, караціна ўтрымлівае больш, чым морква; мае прыемны рэзкі смак і падыходзіць у ежу ў свежым, сухім і апрацаваным выглядзе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ,1983-1986.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т./ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996—2004
  • Определитель высших растений Беларуси / Под ред. В. И. Парфенова. — Минск: Дизайн ПРО, 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]